13.03.2010
Жустын Энэн пакідае турнір WTA ў Індыян Уэлсе

Пакуль мужчынскі турнір у Індыян-Уэлсе толькі-толькі набірае абароты, у жанчын ужо адбылася першая па-сучаснасьці гучная сэнсацыя.
Бэльгійская прыма Жустын Энэн, якая вярнулася ў вялікі спорт усяго некалькі месяцаў назад, ужо пасьпела ўразіць усіх аматараў тэнісу сваім па-ранейшаму ўзрушаючым узроўнем гульні на Australian Open. У Мэльбурне, як вядома, яна дабралася да фіналу, і працягі цудоўнай гісторыі з вяртаньнем Жустын можна было чакаць у Індыян-Уэлсе, але лёс склаўся інакш…

(Чытаць цалкам...)

24.01.2010
Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранко (7-я ракетка сьвету) выйшла ў 1/8 фіналу адчыненага чэмпіянату Аўстраліі, паўтарыўшы леташняе дасягненьне.
23 студзеня ў трэцім коле Азаранка за гадзіну выйграла ў Тацьцяны Гарбін з Італіі (62) — 6:0, 6:2. У першым раўндзе беларуска перамагла францужанку Стэфані Коэн-Алоро (116) — 6:2, 6:0, а ў другім — швайцарку Стэфані Фёгэле (74) — 6:4, 6:0.

(Чытаць цалкам...)

15.01.2010

Алена Дзяменцьева перамагла першую ракету сьвету амерыканку Серэну Ўільямс у фінале турніру WTA ў аўстралійскім Сіднэі (Medibank International Sydney). Тым самым расіянка адстаяла свой мінулагодні тытул.

(Чытаць цалкам...)

08.01.2010
Мікалай Давыдзенка абгуляў Фэдэрэра і выйшаў у фінал у Досе

Мікалай Давыденко выйшаў у фінал турніру ATP у Досе, абгуляўшы ў паўфінальным паядынку першую ракетку сьвету швейцарца Роджэра Фэдэрэра.

(Чытаць цалкам...)

05.01.2010
Дынара Сафіна: «У мяне ёсьць яшчэ некалькі гадоў, каб пасталець і паразумнець»

Другая ракетка сьвету расейка Дынара Сафіна надоечы правяла першую трэніроўку ў Сыднэі, дзе на наступным тыдні прыме ўдзел у турніры Medibank International Sydney, і распавяла аб сваім самаадчуваньні.
«Гэта выдатны турнір для падрыхтоўкі да Australian Open. Для мяне самае складанае ў Аўстраліі – гэта сьпякота і зьмена гадзінных паясоў. Але я гатовая на 100 адсоткаў. Паглядзім, што будзе, калі я пакаджу свой лепшы тэніс.

(Чытаць цалкам...)

05.01.2010
Фэдэрэр: «Магу зрабіць гэта зноў»

Першая ракетка сьвету швайцарац Роджэр Фэдэрэр заявіў, што ў будучым сэзоне зможа зноў стаць непераможным і выйграць яшчэ больш турніраў, чым у мінулым.
«Летась на старце сэзону ў мяне былі праблемы са сьпіной, – сказаў Фэдэрэр у нядзелю напярэдадні старту на турніры ATP у Досе. – Я прайграў Эндзі Марэю, Новаку Джокавічу і Рафаэлю Надалю, якія пачалі сэзон куды лепш за мяне. Але цяпер пачуваюся выдатна, я добра падрыхтаваўся, каб быць упэўненым у будучых перамогах».

(Чытаць цалкам...)