Кастрычнік 2009

20.10.2009

У 1899 г. у чатырох студэнтаў Гарвардскага ўніверсітэту зарадзілася ідэя правядзеньня тэніснага турніру, у якім удзельнічаюць нацыянальныя зборныя каманды. Адзін з іх — Дўайт Дэвіс (Dwight F. Davis), распрацаваў схему правядзеньня турніру і купіў на ўласныя грошы прыз для пераможцы — срэбны кубак. Першы турнір адбыўся ў Брукліне, шт. Масачусэтс у 1900 г., і ў ім прынялі ўдзел зборныя ЗША і Брытанскіх выспаў. Д. Дэвіс гуляў у камандзе ЗША, якая нечакана перамагла, выйграўшы першыя тры матчы. З тых часоў турнір праводзіўся кожны год (за некаторымі выключэньнямі), а пасьля смерці Д. …

19.10.2009

1881 г. была створаная Нацыянальная асацыяцыя лаўн-тэнісу ЗША (United States National Lawn Tennis Association), якая цяпер завецца Асацыяцыя тэнісу ЗША (United States Tennis Association, USTA). Мэтай яе стварэньня былі стандартызацыя правілаў спаборніцтваў і правядзеньне турніраў. «Нацыянальны чэмпіянат ЗША сярод мужчын» (U.S. National Men’s Singles Championship), які цяпер завецца Адкрытым чэмпіянатам ЗША, быў упершыню праведзены ў 1881 г. у г. Ньюпарт, Род-Айлэнд. У ім прымалі ўдзел выключна грамадзяне ЗША. Жаночы турнір «Нацыянальны чэмпіянат ЗША сярод жанчын» (U.S. National Women’s Singles Championships) быў упершыню праведзены ў 1887 г.

18.10.2009

ершы афіцыйны задакумэнтаваны тэнісны турнір праходзіў у жніўні 1876 на корце, разьмешчаным у валоданьнях графа Ўільяма Эплтона у Масачусэтсе, і быў выйграны Джэймсам Дўайтам (James Dwight; часам яго называюць “Founding Father of American Tennis” — айцец-заснавальнік амэрыканскага тэнісу). Наступным афіцыйным турнірам стаў у 1877 годзе турнір ува Ўімблдоне, арганізаваны Ўсеангельскім клюбам крокету і лаўн-тэнісу (All England Croquet and Lawn Tennis Club). Турнір, які ў будучыні стаў дужа папулярным спачатаку на Брытанскіх выспах, а потым і ў сьвеце. Гэты турнір праводзіцца дагэтуль і ён зьяўляецца найстарэйшым у сьвеце. Удзельнікі павінныя былі …

18.10.2009

Сёньня пэўна цяжка сказаць, хто вынайшаў тэніс, але, па найбольш распаўсюджанай вэрсыі, родапачынальнікам гульні быў маёр Ўолтар Ўінгфілд (Walter Clopton Wingfield), валіец па паходжаньню. Ён прыдумаў гульню для забаўкі госьцяў на прыёмах у сваім асабняку ўва Ўэльсе і ў 1873 г. апублікаваў першыя правілы гульні. У якасьці асновы ён выкарыстаў гульню рэал-тэніс, якая існавала ўжо некалькі стагоддзяў (якая зарадзілася ў XII стагоддзі ў Францыі, і якая была папулярная ў кругах французскай арыстакратыі аж да часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі).

17.10.2009

Калі не прымаць да ўвагі гульні старажытных грэкаў і рымлян, у якіх мяч адбівалі рукой або драўляным кійком, то першыя ўзгадкі гульні, падобнай на тэніс, можна знайсьці ў XІІ—XIII стст. у Італіі. Гульня мела назоў «джыдока», а мяч у ёй адбіваўся апранутай на руку рукавіцай, драўляным шчытком або скурным рамянём.