Снежань 2009
Аўстраліец Лэйтан Х’юіт, для якога сэзон-2010 стане ўжо 13-м у АТР-туры, не збіраецца ў найбліжэйшай будучыні вешаць ракетку на цвік, а ставіць перад сабой высокія мэты.
«Я жадаю вярнуцца ў пяцёрку лепшых сусьветнага рэйтынгу як мага хутчэй», – заявіў 28-гадовы тэнісіст, які займае на дадзены момант 22-ы радок ў сусветнага табелю аб рангах.
Кім Кляйстэрс, якая трыўмфальна вярнулася на корт пасьля нараджэньня дзіцяці, апублікавала свой расклад на сэзон-2010. Бэльгійская тэнісістка, якая на дадзены момант займае 18-е месца ў рэйтынгу WTA, прыме удзел толькі ў 11 афіцыйных турнірах і двух паказальных, а таксама згуляе за нацыянальную каманду ў Кубку фэдэрацыі.
Наступны сэзон можа стаць для экс-першай ракеткі сьвету гішпанца Карласа Мойі апошнім у кар’еры.
Чыннікам гэтаму зьяўляюцца хранічныя траўмы ступні 33-гадовага спартоўца, які ў цяперашні час займае 448-е месца ў сусьветным рэйтынгу. У 2009 годзе Карлас Мойя прыняў удзел усяго ў чатырох турнірах, але нідзе далей другога раўнду ён не праходзіў, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на Tennis Connected.
Трэцяя ракетка сьвету сэрб Новак Джокавіч, а таксама яго малодшы брат Джорджу згуляюць заснавальніка Югаславіі – караля Аляксандра Караджорджавіча (Аляксандра Першага) у тэлесэрыяле.
Здымкі пачнуцца ў наступным годзе, паведамляе РІА «Навіны». Фільм будзе складацца з 10 сэрый і будзе прысьвечаны жыцьцю і кіраванью першага манарха каралеўства Югаславіі, які аб’яднаў Сэрбію, Харватыю і Славенію пасьля Першай сусьветнай вайны.
Міжнародная тэнісная фэдэрацыя ў пяты раз прызнала Роджэра Федэрэра лепшым гульцом году.
У сэзоне-2009 швайцарац упершыню ў сваёй кар’еры выйграў Адкрыты чэмпіянат Францыі, пабіў рэкорд па колькасьці перамог на турнірах сэрыі «Вялікага шалому», а таксама завяршыў год на першым месцы ў сусьветным рэйтынгу.

