Снежань 2009

21.12.2009

Кім Кляйстэрс, якая сёлета зьдзейсьнілая пасьпяховае вяртаньне ў прафэсыйны тэніс, атрымала ўзнагароду «Спартоўка году» ў Бэльгіі. «Шосты раз выйграла гэтую ўзнагароду, але гэтая – найбольш значная з-за ўсяго таго, што я перажыла сёлета на корце і па-за ім. Я бы жадала прысьвяціць яе памяці свайго бацькі», – піша Клійстэрс на сваім Twitter’ы.
Нагадаем, усяго толькі праз месяц пасьля свайго вяртаньня, 13 верасьня 2009 году, у фінале адкрытга чэмпіянату ЗША Кім выйграла ў дацкай тэнісісткі Караліны Вазьняцкі 7-5 6-3 і ў другі раз у кар’еры стала пераможцам турніру Вялікага Шалому …

21.12.2009

Былая першая ракетка сьвету, трохкразовы пераможца «Ралян Гарос» бразылец Густава Куэртэн, які летась скончыў кар’еру, зьбіраецца выпусьціць аўтабіяграфію. Плянуецца, што кніга выйдзе ў 2010-2011 гадах і будзе ўтрымліваць у сабе некалькі «незвычайных гісторыяў» з жыцьця Куэртэна ў туры. Аднак Куэртэн заявіў, што тамака ня будзе прызнанняў, падобных прызнаньню Агасі. Нагадаем, Андрэ ў сваёй аўтабіяграфіі зрабіў шакуючае прызнаньне ў нянавісьці да тэнісу і сваёй наркатычнай залежнасьці.
Паводле Tennis Connected

20.12.2009

АТР апублікавала сьпіс лепшых супрацьстаяньняў апошняга дзесяцігоддзя. На першым месцы знаходзіцца дужаньне Роджэр Федэрэра і Рафаэля Надаля, на другім – Піта Сампраса і Андрэ Агасі, трэцяе месца дасталася суперніцтву Рафаэля Надаля і Новака Джокавіча, а чацвёртае – Давыда Налбандзяна і Роджэра Федэрэра. Замыкае сьпіс супрацьстаяньне Патрыка Рафтэра і Андрэ Агасі.
Акрамя таго, АТР вылучае суперніцтва паміж Маратам Сафінам і Фабрысам Сантаро, паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі.

11.12.2009

Зборная Гішпаніі па тэнісе павялічыла адрыў ад перасьледавальнікаў у рэйтынгу Кубку Дэвіса пасьля таго, як у мінулыя выходныя другі год запар выйграла Срэбную салатніцу.
Нагадаем, што ў фінальным матчы Кубку Дэвіса-2009, які прайшоў 4-6 сьнежня ў Барсэлёне, гішпанцы разграмілі каманду Чэхіі з лікам 5-0.

03.12.2009

Апублікаваны сьпіс самых папулярных тэнісістаў па версіі пошуковай сістэмы Google. У 2009 годзе карыстальнікі шукалі гэтыя імёны найчасьцей:
1. Роджэр Фэдэрэр
2. Серэна Ўільямс
3. Рафаэль Надаль
4. Марыя Шарапава
5. Ганна Курнікава