Рэйтынг ATP
Рэйтынг ATP — афіцыйная сістэма падліку дасягненьняў спартоўцаў, якая абнаўляецца штотыдзень. У сэзоне 2009 году ў сыстэму былі ўнесеныя істотныя зьмены.
Кожнаму спартоўцу залічваецца максымум 18 лепшых вынікаў, паказаных на турнірах на працягу сэзону. Кубак Мастэрс улічваецца ў якасьці 19-га турніру васьмі спартоўцам, якія атрымалі права ў ім удзельнічаць.
Тэнісістам, якія ў адпаведнасьці з рэйтынгам маюць права гуляць на турнірах Вялікага шалому і турнірах сэрыі ATP Masters, вынікі гэтых турніраў улічваюць у абавязковым парадку, нават у выпадку адмовы ад удзелу ў спаборніцтве, па-за залежнасцю ад чыннікаў (у такім разе зачытваецца нуль ачкоў).
З 2000 па 2009 год ATP вяла дзьве раўналежныя сыстэмы падліку рэйтынгу гульцоў: Гонка ATP (ангел. ATP Race) і Табель аб рангах ATP (ангел. ATP Ranking). ATP Race улічвала вынікі выступаў толькі ў бягучым сэзоне, у то час як Рэйтынг ATP — вынікі апошніх 52 каляндарных тыдняў. Восем наймоцных тэнісістаў і пар, якія атрымлівалі права на выступ у Кубку Мастэрс, да 2009 вызначаліся па ачках, набраным у ATP Race. Пачынаючы з сэзону 2009 году, ATP Race была скасаваная.

