Турніры

Найбольш прэстыжнымі ў сьвеце тэнісу зьяўляюцца чатыры турніры Вялікага шалому

Вялікі шалом (Grand Slam)
Period Tournament Location Surface
January Australian Open
(Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі)
Melbourne Hard (Plexicushion)
May-June French Open
(Адкрыты чэмпіянат Францыі)
Paris Clay
June-July Wimbledon
(Ўімблдонскі турнір)
London Grass
August-September US Open
(Адкрыты чэмпіянат ЗША)
New York City Hard (DecoTurf)

Сярод камандных спаборніцтваў найпрэстыжныя

  • Кубак Дэвіса (Davis Cup) — змаганьні зборных краін сярод мужчын.
  • Кубок Фэдэрацыі (Fed Cup) — змаганьні зборных краін сярод жанчын.
  • Кубак Хопмана (Hopman Cup) — змаганьні зьмешаных мужчынска-жаночых зборных.

Менш прэстыжным лічыцца Алімпійскі тэнісны турнір (Olympic Games), які адбываецца кожныя чатыры гады падчас Летніх Алімпіядаў.

Акрамя таго прафэсыйныя тэнісныя аб’яднаньні арганізуюць сэрыі турніраў рознай сілы, так званыя туры, ахопліваючы імі ўсіх гульцоў арганізацыі, тэнісную моладзь і вэтэранаў. Пералічаныя чатыры турніры Вялікага шалому, тры камандныя і Алімпійскі турніры зьяўляюцца адзінымі, якімі кіруе непасрэдна Міжнародная тэнісная фэдэрацыя.

Тэнісныя турніры збольшага праводзяцца па алімпійскай сыстэме. Пары вызначаюцца лёсаваньнем з папярэнім расьсейваньнем. Зрэдку праводзяцца колавыя турніры, або турніры, у якіх спачатку гуляюцца матчы ў групах з далейшым пераходам на алімпійскую сыстэму.