Тэніс » History

Знакамітыя тэнісісты
З пачаткам Адкрытай эры і зьяўленьнем фэдэрацыяў тэнісу ў розных краінах сьвету, тэніс атрымаў развіцьцё ў розных частках зямнога шару і страціў імідж спорту прывілеяваных клясаў ангельскамоўных краінаў. Пачынаючы з 70-х гадоў XX стагоддзя, на тэнісных арэнах бліскалі гульцы з Нямеччыны (Барыс Бэкер (Boris Becker), Штефі Граф (Steffi Graf)), былой Чэхаславакіі (Ян Лэндл (Ivan Lendl), Марціна Наўрацілава (Martina Navrátilová)), Швэцыі (Б’ёрн Борг (Björn Borg)), Беларусі (Натальля Зьверава (Natasha_Zvereva); у пары) і шматлікіх іншых краінаў.

Сярод вялікіх гульцоў Акрытай эры завуць Рода Лэйвэра, Джымі Конарса, Джона Ньюкамба, Стэна Сьміта, Б’ёрна Борга, Джона Макінроя, Яна Лэндла, Стэфана Эдбэрга, Джыма Кур’е, Матса Віландэра, Андрэ Агасі (Andre Agassi), Піта Сампраса (Pete Sampras), Роджэра Федэрэра (Roger Federer). Сярод жанчын: Крыс Эвэрт, Марціну Наўрацілаву, Штефі Граф, Моніку Сэлэш, Марціну Хінгіс (Martina Hingis).

Bill Tilden

Нямала легендарных гульцоў было ў гісторыі тэнісу і да пачатку Адкрытай эры. Сярод іх: Біл Цільдэн (Bill Tilden), Элсўорт Вайнс, Фрэд Пэры, Дон Бадж, Бобі Рыгс, Джэк Крэймэр, Панча Сэгура, Фрэнк Сэджман, Панча Ганзалез, Кен Роўзўол, Лью Хоўд. Шматлікія знаўцы тэнісу лічылі Біла Цільдэна лепшым спартоўцам, якія калі-небудзь гулялі ў тэніс. Ён дамінаваў у міжнародным тэнісе ў 20-я, быў World No. 1 гульцом цягам 7 год. У 1950-х і 1960-х г.г. шматлікія схадзіліся ў меркаваньні, што Панча Ганзалез зьмяніў Цільдэна на вяршыні тэнісу. Любы з згаданых тэнісістаў мог бы пасупернічаць з сучаснымі гульцамі.

Міжнародна заля тэніснай славы
У 1954 годзе Джэймс Ван Ален (James Van Alen) заснаваў Міжнародную залю тэніснай славы (International Tennis Hall of Fame) — музэй, размешчаны ў Ньюпарце, Род-Айленд, на месцы правядзення першага Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (1881). У музэі (які месьціцца ў Newport Casino) знаходзіцца вялікая колькасьць экспанатаў, якія захавалі гісторыю развіцьця тэнісу, а таксама галерэя вялікіх тэнісістаў і людзей, якія ўнесьлі фундуш у развіцьцё спорту. У 1986 годзе заля славы была афіцыйна прызнаная Міжнароднай федэрацыяй тэнісу.

Адкрытая эра
Пачынаючы з 1920-х гадоў, прафэсыйныя тэнісныя гульцы зараблялі грошы, выступаючы ў паказальных матчах перад публікай, якая плаціла за права глядзець гульню. На працягу 40 гадоў прафэсыйны і аматарскі тэніс былі строга падзеленыя — як толькі гулец станавіўся «прафэсыяналам», ён ня меў больш права выступаць у аматарскіх турнірах. Але, у 1967 г. LTA (The Lawn Tennis Association) вырашыла пакласці канец падзелу тэніса і зраўняла ў правах аматараў і прафэсыяналаў у сваіх турнірах. У 1968 г. Міжнародная федэрацыя тэнісу, пераадолеўшы нежаданьне, зацьвердзіла роўныя правы тэнісістаў. Гэта паклала пачатак Адкрытай эры ў сучасным тэнісе, калі ўсе гульцы мелі права выступаць у любых турнірах, а лепшыя тэнісісты забясьпечвалі сваё жыцьцё выступам на спаборніцтвах.

Тэніс на працягу працяглага часу быў збольшага распаўсюджаны ў ангельскамоўных краінах — Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША. Ён таксама быў папулярны ў Францыі, дзе з 1891 г. праводзіцца Адкрыты чэмпіянат Францыі. Чатыры самых буйных турніры — Уімблдонскі турнір, Адкрытыя чэмпіянаты ЗША, Францыі і Аўстраліі (праводзіцца з 1905 г.) сталі самымі прэстыжнымі ў тэнісе. Яны атрымалі назоў «турніры Вялікага шалома» — тэрмін, запазычаны з картачнай гульні брыдж. «Выйграць Вялікі шалом». Перамагчы ўва ўсіх чатырох гэтых турнірах на працягу аднаго сэзону зьяўляецца вышэйшай мэтай для тэнісных прафесіяналаў.

«Вялікі шалом»
У 1933, калі аўстраліец Джэк Крофард (Jack Crawford) выйграе міжнародныя аматарскія гульні Аўстраліі, Францыі (Roland Garros, Ралан Гарос), Вялікабрытаніі (Ўімблдон) і дасягае фіналу Міжнароднага аматарскага чэмпіянату ЗША ў Форэст Хіл, журналісты Джон Кіеран і Элісан Дэнзіг выкарысталі выраз «Вялікі шалом» (па-ангельску: Grand Slam; па аналёгіі з брыджам і гольфам), згадваючы мажлівую перамогу аўстралійца ў чатырох турнірах у гэтым жа годзе.

Пералічаныя чэмпіянаты пачалі набіраць значнасьць у тэнісным сьвеце, у зьвязку з тым, што зборныя гэтых чатырох краін — адзіныя, хто здабываў перамогі ў Кубку Дэвісу, які на той час меў найбольшую значнасьць у аматарскім тэнісе, чым усе іншыя турніры.

Заснаваньне Кубку Дэвіса
У 1899 г. у чатырох студэнтаў Гарвардскага ўніверсітэту зарадзілася ідэя правядзеньня тэніснага турніру, у якім удзельнічаюць нацыянальныя зборныя каманды. Адзін з іх — Дўайт Дэвіс (Dwight F. Davis), распрацаваў схему правядзеньня турніру і купіў на ўласныя грошы прыз для пераможцы — срэбны кубак. Першы турнір адбыўся ў Брукліне, шт. Масачусэтс у 1900 г., і ў ім прынялі ўдзел зборныя ЗША і Брытанскіх выспаў. Д. Дэвіс гуляў у камандзе ЗША, якая нечакана перамагла, выйграўшы першыя тры матчы. З тых часоў турнір праводзіўся кожны год (за некаторымі выключэньнямі), а пасьля смерці Д. Дэвіса ў 1945 г. атрымаў назоў Кубак Дэвіса (Davis Cup) і цяпер зьяўляецца папулярнай штогадовай падзеяй у сьвеце тэнісу.

Нацыянальны чэмпіянат ЗША па тэнісе
Лаўн-тэніс у ЗША (1887)

У 1881 г. была створаная Нацыянальная асацыяцыя лаўн-тэнісу ЗША (United States National Lawn Tennis Association), якая цяпер завецца Асацыяцыя тэнісу ЗША (United States Tennis Association, USTA). Мэтай яе стварэньня былі стандартызацыя правілаў спаборніцтваў і правядзеньне турніраў. «Нацыянальны чэмпіянат ЗША сярод мужчын» (U.S. National Men’s Singles Championship), які цяпер завецца Адкрытым чэмпіянатам ЗША, быў упершыню праведзены ў 1881 г. у г. Ньюпарт, Род-Айлэнд. У ім прымалі ўдзел выключна грамадзяне ЗША. Жаночы турнір «Нацыянальны чэмпіянат ЗША сярод жанчын» (U.S. National Women’s Singles Championships) быў упершыню праведзены ў 1887 г.

Першыя афіцыйныя тэнісныя турніры
James Dwight

Першы афіцыйны задакумэнтаваны тэнісны турнір праходзіў у жніўні 1876 на корце, разьмешчаным у валоданьнях графа Ўільяма Эплтона у Масачусэтсе, і быў выйграны Джэймсам Дўайтам (James Dwight; часам яго называюць “Founding Father of American Tennis” — айцец-заснавальнік амэрыканскага тэнісу). Наступным афіцыйным турнірам стаў у 1877 годзе турнір ува Ўімблдоне, арганізаваны Ўсеангельскім клюбам крокету і лаўн-тэнісу (All England Croquet and Lawn Tennis Club). Турнір, які ў будучыні стаў дужа папулярным спачатаку на Брытанскіх выспах, а потым і ў сьвеце. Гэты турнір праводзіцца дагэтуль і ён зьяўляецца найстарэйшым у сьвеце. Удзельнікі павінныя былі заплаціць уступны ўнёсак, у памеры £1 (ангельскі фунт стэрлінгаў), турнір быў адчынены для ўсіх жадаючых, пераможца атрымліваў залаты прыз, а фіналіст — срэбны. Фінал гэтага турніру праходзіў у прысутнасьці 200 гледачоў. У ім прынялі ўдзел 24 гульцы. Пераможцам гэтага турніру стаў Спэнсэр Гор (Spencer W. Gore). Правілы, па якім гулялі на гэтым турніры, ў будучыні сталі афіцыйнымі на большасьці турніраў Эўропы. У 1888 г. была заснаваная Асацыяцыя лаўн-тэнісу (Lawn Tennis Association, LTA), якая ў наступныя гады ўсталявала 43 правілы гульні, шматлікія з якіх сапраўдныя дагэтуль, і якая на працягу дзесяці гадоў зацьвердзіла правядзеньне 73 турніраў.

Наступны афіцыйны турнір на корце пад адкрытым небам быў праведзены ў Дзінард (Францыя) у 1878. У гэтым жа годзе быў праведзены турнір у Манрэалі у Cricket Club, таксама ў гэты год прайшоў аматарскі чэмпіянат Шатляндыі. У 1879 дэбютаваў Чэмпіянат Ірляндыі ў Fitzwilliam Club у Дубліне. У 1880 прайшоў турнір на тэрыторыі Аўстраліі ў Мэльбурне.

Пачынальнік сучаснага тэнісу
Сёньня пэўна цяжка сказаць, хто вынайшаў тэніс, але, па найбольш распаўсюджанай вэрсыі, родапачынальнікам гульні быў маёр Ўолтар Ўінгфілд (Walter Clopton Wingfield), валіец па паходжаньню. Ён прыдумаў гульню для забаўкі госьцяў на прыёмах у сваім асабняку ўва Ўэльсе і ў 1873 г. апублікаваў першыя правілы гульні. У якасьці асновы ён выкарыстаў гульню рэал-тэніс, якая існавала ўжо некалькі стагоддзяў (якая зарадзілася ў XII стагоддзі ў Францыі, і якая была папулярная ў кругах французскай арыстакратыі аж да часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі).

Паводле гістарычных крыніцаў, тэрміналёгія сучаснага тэнісу зарадзілася ў той жа перыяд часу, паколькі Ўінгфілд запазычыў для сваёй гульні як назоў, так і мноства французскіх слоў з рэал-тэнісу:

* назоў тэніс (ангел. tennis) утв. ад фр. tenez, загаднага ладу дзеяслова tenir, «трымаць». Ён азначае, такім чынам, «трымай!» Гэтым выкрыкам гулец у рэал-тэніс папярэджваў суперніка, што ён зьбіраецца падаваць;

* ракетка (ангел. racquet) утв. ад фр. raquette, якое, у сваю чаргу, утв. ад арабскага rakhat, што азначае «далонь»;

* ангельскі тэрмін deuce (роўна) утв. ад фр. a` deux le jeu, які азначае «to both is the game» (лік у гульні роўны); па іншай вэрсыі, слова ўтв. ад фр. deux points, якое азначае, што гульцу неабходна выйграць два пойнты для перамогі ў гэйме;

* ангел. love, выкарыстоўваецца для пазначэньня ліку «0» (напрыклад, «40—love» эквівалентна «40—0»), адбылося ад фр. l’oeuf, «яйка», якое па форме нагадвае лік «нуль»;

* сістэма ліку ў гэймах «15», «30», «40» адбылася ад фр. quinze, trente, quarante, што ў французскім вымаўленьні ўяўляе сугучную паслядоўнасьць.

Прадбачачы камэрцыйны патэнцыял у гульні, Ўінгфілд запатэнтаваў яе ў 1874 г., але ніякай выгады з гэтага пасьля атрымаць ня змог. Тым ня менш, ён узаконіў тэніс і яго правілы. Пасьля таго як былі запатэнтаваныя сетка, слупкі, мячы, правілы гульні – тэніс стаў відам спорту. Лаўн-тэніс, а сёньня проста тэніс, хутка распаўсюдзіўся па ўсяе Эўропе ды іншым кантынэнтам. У яго гуляюць мільёны людзей самага рознага ўзросту.

Надмагільле Ў. Ўінфілда і яго жонкі Эліс

Перадгісторыя
Калі не прымаць да ўвагі гульні старажытных грэкаў і рымлян, у якіх мяч адбівалі рукой або драўляным кійком, то першыя ўзгадкі гульні, падобнай на тэніс, можна знайсьці ў XІІ—XIII стст. у Італіі. Гульня мела назоў «джыдока», а мяч у ёй адбіваўся апранутай на руку рукавіцай, драўляным шчытком або скурным рамянём.

Афіцыйна лічыцца, што тэніс зьявіўся ў XIV стагоддзі на тэрыторыі сучаснай Францыі. Француская знаць захаплялася так званай «гульнёй далоней» («жё дэ пом»), якая зрабіла вялікі ўплыў на разьвіцьцё сучаснага тэнісу. Першымі гульцамі-аматарамі сталі сьвятары, і ня толькі маладыя сэмінарысты, але й сьвятары больш высокіх званьняў: архіяпіскапы і кардыналы. Гульня праводзілася ў сьценах манастыроў, у асноўным на камяной падлозе. З часам для зручнасьці гульні, на руку, якая б’е па мячу, сталі нацягваць рукавічку, а потым, пачалі выкарыстоўваць драўляныя прадметы, каб адбіваць мяч, з часам яны трансфармаваліся ў так званыя ракеткі. Гэтыя драўляныя прадметы небагата былі падобныя на сучасную ракетку. Мінула яшчэ больш за чатыры стагоддзі, пакуль на ракетцы зьявіліся струны. Гульня стала набіраць шчэ большую папулярнасьць і ўсьлед за сьвятарамі ў гэтую гульню сталі граць заможныя французы. Гульнёй у мяч была захоплена вялізарная колькасьць людзей. А ў 1480, кароль Францыі Люі ХІ выдаў указ, згодна зь якім неабходна было строга прытрымлівацца працэсу вырабленьня тэнісных мячоў. Умовы наказу былі наступныя: мяч павінен быць набіты файнай скураю й поўсьцю і ня утрымліваць пяску, крэйды, вапны, апілак, моху, попелу або зямлі. Усьлед за мужчынамі ў XV—XVI стст. гульнёй у мяч захапіліся і жанчыны. У гісторыі разьвіцьця тэнісу вядомы такі факт, калі ў 1427 у Парыжы маладая жанчына па імені Марго гуляла настолькі бліскуча, што са швыдкасьцю яе падачы мячу маглі параўняцца толькі лепшыя з мужчын-гульцоў. Гульня разьвівалась настолькі хутка, што ўжо да канца XVI стагоддзя ў Парыжы было больш за 250 спэцыяльных кортаў, а колькасьць гульцоў сягала больш за сям тысячаў. Залежна ад уменьня весьці гульню, паступова адбыўся падзел гульцоў на тры катэгорыі: пачатковец, партнэр і майстар. Найбольшымі прывілеямі карысталіся майстры. Ім давалася права на будаўніцтва і валоданьне кортамі для гульні. Адзін з майстроў распрацаваў у 1542 годзе першыя правілы гульні ў тэніс, але апублікаваныя яны былі толькі праз 50 год. Гульня атрымала прызнаньне і ў ангельцаў, якія далі ёй назву «сапраўдны тэніс» (па-ангельску: real tennis).

Правіла зьмяняліся цягам усяго разьвіцьця гульні. Так, на пачатку, багата год увядзеньне мяча ў гульню, г.зн. падача, не адносілася да гульні, і выйграць ачко з падачы было немажліва.

Падача мяча ў гульню зьдзейсьнівалась слугамі, – па-француску: servani, такім чынам, увод мяча ў гульню звалася абслугоўваньнем — serviz. Міналі гады, стагодзьдзі і зьмяняліся правілы гульні ў мяч. У наш час падача вельмі важны тэхнічны элемент тэніса, і зьяўляецца сродкам выйгрышу ачка і ціскам на суперніка. Нягледзячы на зьмены ў тэнісе, на ўсіх міжнародных гульнях падача завецца service.

У XVII—XIX стст., у часы Францускай рэвалюцыі ды Напалеонаўскіх войнаў, людзям было не да заняцьцяў тэнісам, як у Францыі, так і ў іншых эўрапэйскіх краінах. У Ангельшчыне, тэніс заняпаў пасьля таго, як ён страціў заступніцтва караля. Але канчаткова тэніс ня быў забыты, а толькі на некаторы час. І ўжо ў 1858 пачынаецца новы этап у разьвіцьці тэнісу, калі ўпершыню быў праведзены мач ангельскіх унівэрсытэцкіх камандаў у Хэйманкэрце. Пачалось адраджэньне тэнісу: сталі стварацца новыя тэнісныя клюбы. А ў спартыўных клюбах для гульні ў крыкет, крокет і гольф сталі адкрывацца тэнісныя сэкцыі. Выйсьці на сусьветную арэну тэнісу перашкаджала тое, што ў кожнай краіне правіла гульні былі свае, што рабіла немажлівым правядзеньне міжнародных матчаў. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя адбыліся вялізарныя зьмены ў правядзеньні гульняў, таму што ў тэніс пачалі гуляць на адкрытых кортах, хоць да таго гульня праходзіла выключна ў памяшканьнях.

Прычынай таго, што гульня так доўга праводзілася ў закрытых памяшканьнях, палягала ў пакрыцьці пляцовак і матэрыяле мяча. Так, як мячы былі крамніннымі, прутка сьцягнутымі струнамі, а зьверху пакрытыя фланэльлю, то яны маглі адскокваць толькі ад цьвёрдай каменнай падлогі, а граць на зямле або траве было немажліва. І толькі са зьяўленьнем гумовых мячоў адбыліся карэнныя зьмены ў тэнісе.

Жё-дэ-пом
Жё-дэ-пом (фр. jeu de paume, ад jeu — гульня і paume — далонь) — старадаўняя гульня зь мячом, правобраз тэніса, у якой мяч перабіваўся праз сетку або вяроўку ракеткамі (першапачаткова рукамі, затым бітамі).

Існавалі дзьве разнавіднасьці: лонг-пом (доўгі пом) і курт-пом (кароткі пам). Пляцоўка для лонг-пома адчыненая, 60-80×14 м, падзеленая вяроўкай на вышыні 1 м, партыя — 5-7 гульняў; для курт-пома — заля 28,5×9,5 м, вышыня ня меней 7 м, вышыня сеткі 0,92 м у цэнтры і 1,5 м па баках, партыя — з 6 гульняў. Мяч з двух коркавых паўшар’яў, абцягнуты мяккай тканінай, дыяметр каля 6 см, вага 16-20 г (лонг-пом) і 60-65 г (курт-пом). Праводзіліся спаборніцтвы адзіночныя і камандныя (у камандзе 2, 4 або 6 чалавек).

Гульня атрымала распаўсюджваньне ў XIII-XIV стст. у Францыі, Італіі і Ангельшчыны. З разьвіццём сучаснага тэнісу ў XIX стагоддзі згубіла папулярнасьць.

Жё-дэ-пом (курт-пом) уваходзіў у праграму Алімпійскіх гульняў 1908, на Алімпійскіх гульнях 1928 праводзіліся паказальныя выступы.