Тэніс
Жустын Энэн пакідае турнір WTA ў Індыян Уэлсе
Фота: AFP
Пакуль мужчынскі турнір у Індыян-Уэлсе толькі-толькі набірае абароты, у жанчын ужо адбылася першая па-сучаснасьці гучная сэнсацыя.
Бэльгійская прыма Жустын Энэн, якая вярнулася ў вялікі спорт усяго некалькі месяцаў назад, ужо пасьпела ўразіць усіх аматараў тэнісу сваім па-ранейшаму ўзрушаючым узроўнем гульні на Australian Open. У Мэльбурне, як вядома, яна дабралася да фіналу, і працягі цудоўнай гісторыі з вяртаньнем Жустын можна было чакаць у Індыян-Уэлсе, але лёс склаўся інакш… Энэн прыйшлося зачахліць ракетку ўжо на стадыі 2-га колу, дзе ёй не атрымалася пераадолець бар’ер у асобе Гісэлы Дулко з Аргентыны. 6:2, 1:6, 6:4 – менавіта з такім лікам 25-гадовая ураджэнка Буэнас-Айрэсу ўзяла верх над экс-першай ракеткай сьвету. Мяркуючы па ўсім, занадта шмат сіл Жустын пакінула на мэльбурнскіх кортах, а быць можа, бэльгійка проста вырашыла зэканоміць энэргію ў перадпачатку грунтавага сэзону, каб быць ува ўсеаружжы на другім у годзе турніры «Вялікага шалому» – «Ралан Гарос».
Акрамя няўдачы Энэн, адбылася яшчэ адна сенсацыя. Не то, каб гучная, але ж наўрад ці можна было чакаць капітуляцыі кітаянкі На Лі ў паядынку з прадстаўніцай Вялікабрытаніі Аленай Балтача.
Што датычыццакранаецца беларускіх тэнісістак, то Вольга Гараўцова была выбіта ў другім коле Аленай Дзяменцьева (4-й нумар пасеву). Вікторыя Азаранка (3-я пасеяная) згуляе ў другім коле з Сыбіль Бамэр з Аўстрыі.
Дадамо некалькі слоў і аб мужчынскім турніры, дзе фаварыты толькі рыхтуюцца ўступіць у дужаньне. Пакуль жа сталі вядомыя імёны ўсіх удзельнікаў 2-га кола, сярод якіх ужо сапраўды ня будзе француза Рышара Гаске, які саступіў у двух тай-брэйках немцу Сымону Гройлю. Затое ўдала стартаваў аргентынец Давід Налбандзян, які амаль цэлы год правёў на бальнічным.
Паводле Эўраспорт.ру
Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранко (7-я ракетка сьвету) выйшла ў 1/8 фіналу адчыненага чэмпіянату Аўстраліі, паўтарыўшы леташняе дасягненьне.
23 студзеня ў трэцім коле Азаранка за гадзіну выйграла ў Тацьцяны Гарбін з Італіі (62) — 6:0, 6:2. У першым раўндзе беларуска перамагла францужанку Стэфані Коэн-Алоро (116) — 6:2, 6:0, а ў другім — швайцарку Стэфані Фёгэле (74) — 6:4, 6:0.
Наступнай суперніцай Азаранкі будзе расейка Вера Званарова (9), якая абгуляла ў 1/16 фіналу аргентынку Гізэлу Дулько (36) — 6:1, 7:5.
Рахунак асабістых сустрэчаў Азаранкі і Званаровай на карысьць расейскай спартоўкі — 4:0.
У міжсезоньні тэнісісткі абмяняліся трэнерамі: з Азаранкай займаецца былы настаўнік Званаровай француз Самюэль Сюмік, а са Званаровай — былы трэнер Азаранкі партугалец Антоніа ван Грыхэн.
Крыніца інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, фота з архіву AFP
WTA: Дзяменцьева адстаяла свой тытул у Сіднэі
Алена Дзяменцьева перамагла першую ракету сьвету амерыканку Серэну Ўільямс у фінале турніру WTA ў аўстралійскім Сіднэі (Medibank International Sydney). Тым самым расіянка адстаяла свой мінулагодні тытул.
На шляху да фіналу Алена перайгала такіх тэнісістак як Віка Азаранка і Даніэла Хантухова. А ў фінальнай гульні ўпэўнена расправілася з Ўільямс – 6:3, 6:2.
Сіднэй 2010. Дзяменцьева vs. С. Ўільямс. Фрагмент гульні.
Мікалай Давыдзенка абгуляў Фэдэрэра і выйшаў у фінал у Досе
Мікалай Давыденко выйшаў у фінал турніру ATP у Досе, абгуляўшы ў паўфінальным паядынку першую ракетку сьвету швейцарца Роджэра Фэдэрэра.
За тытул Давыденко паспрачаецца з гіспанцам Рафаэлем Надалем.
ATP / Доха (Катар), 1/2 фіналу
Мікалай Давыдзенка vs. Роджэр Фэдэрэр – 6:4, 6:4
Дынара Сафіна: «У мяне ёсьць яшчэ некалькі гадоў, каб пасталець і паразумнець»
Другая ракетка сьвету расейка Дынара Сафіна надоечы правяла першую трэніроўку ў Сыднэі, дзе на наступным тыдні прыме ўдзел у турніры Medibank International Sydney, і распавяла аб сваім самаадчуваньні.
«Гэта выдатны турнір для падрыхтоўкі да Australian Open. Для мяне самае складанае ў Аўстраліі – гэта сьпякота і зьмена гадзінных паясоў. Але я гатовая на 100 адсоткаў. Паглядзім, што будзе, калі я пакаджу свой лепшы тэніс.
Кожны пройгрыш робіць цябе разумней. Нажаль, летась мне не атрымалася выйграць турнір «Вялікага шалому», але ў мяне яшчэ ёсьць некалькі гадоў, каб пасталець і паразумнець», – цытуе Сафіну афіцыйны сайт турніру.
Афіцыйны сайт спаборніцтваў таксама цытуе словы бэльгійскай тэнісісткі Кім Кляйстэрс, якая з нецярпеньнем чакае сустрэчу са сваёй суайчынніцай Жюсьцін Энэн у фінале турніры ў Брысбэне. Нагадаем, Энэн толькі што аднавіла сваю тэнісную кар’еру і ў сваім першым матчы ў гэтым сэзоне ўжо пасьпела перамагчы расейку Надзею Пятрову.
Фэдэрэр: «Магу зрабіць гэта зноў»
Першая ракетка сьвету швайцарац Роджэр Фэдэрэр заявіў, што ў будучым сэзоне зможа зноў стаць непераможным і выйграць яшчэ больш турніраў, чым у мінулым.
«Летась на старце сэзону ў мяне былі праблемы са сьпіной, – сказаў Фэдэрэр у нядзелю напярэдадні старту на турніры ATP у Досе. – Я прайграў Эндзі Марэю, Новаку Джокавічу і Рафаэлю Надалю, якія пачалі сэзон куды лепш за мяне. Але цяпер пачуваюся выдатна, я добра падрыхтаваўся, каб быць упэўненым у будучых перамогах».
Роджэр быў першай ракеткай сьвету з лютага 2004 году па жнівень 2008-га, калі з першага радка рэйтынгу яго зрушыў Надаль. Летась 28-летні выхадзец з Базэля ня толькі вярнуў сабе званьне лепшага тэнісіста сьвету, але і ўсталяваў рэкорд па колькасьці выйграных турніраў «Вялікага шалома». Зараз у актыве швайцарца іх пятнаццаць – на адзін больш, чым у легендарнага амэрыканца Піта Сампраса.
«Падчас сэзону я гуляў усё лепш і лепш, – цытуе Фэдэрэра РІА «Навіны». – Выйгрыш у Парыжы і на Ўімблдоне пацвердзіў, што я непераможны. Я магу зрабіць гэта зноў. І гэта вельмі выдатна – разумець, што я здолею гэта зрабіць». Дадамо, што на старце турніру ў Досе Роджэр мае згуляць з бэльгійцам Крыстафам Рохусам.
Фота Getty Images
Надалю не знайшлося роўных у Абу-Дабі
Паказальны турнір у Абу-Дабі неафіцыйна адкрыў тэнісны сэзон. Сэдэрлінг упершыню ў жыцьці абгуляў Федэрэра, а выніковую перамогу атрымаў Надаль, які прадэманстраваў выдатную падрыхтоўку.
Калі раней неафіцыйны старт сэзону часьцей за ўсё адбываўся на Кубку Хопмана, то ўжо другі год запар тэнісны сэзон стартуе ў Абу-Дабі. Шчодрыя шэйхі з ААЭ угаварылі адразу некалькіх наймацнейшых тэнісістаў адсьвяткаваць новы год у Абу-Дабі і згуляць у паказальным турніры. Афіцыйны прыз пераможцу – $ 250 000.
Год назад гэты прыз забраў сабе Эндзі Марэй, абгуляўшы на шляху да перамогі Джэймса Блэйка, Роджэра Фэдэрэра і Рафаэля Надаля. Фінальны паядынак паміж брытанцам і іспанцам цалкам аспрэчыў меркаваньне аб тым, што на паказальных спаборніцтвах не бывае рэальнага дужаньня. Тэнісісты счапіліся так, быццам на кану стаяла перамога на турніры “Вялікага шалому”. Зрэшты, нягледзячы на паразу год назад у Абу-Дабі, Рафаэль выйграў затым Australian Open, а Марэй, наадварот, праваліўся. Магчыма, зрабіўшы з гэтага выснову, Марэй упадабаў гэтым разам згуляць не ў Абу-Дабі, а абараніць гонар краіны на Кубку Хомпана. Такім чынам, спаборніцтвы ў ААЭ засталіся без дзейснага чэмпіёна.
Сёлета склад стаў трохі слабей. Аднак у Эміраты прыехалі дзве першыя ракеткі сьвету і пераможца выніковага турніру. Да іх дадаўся фіналіст адчыненага чэмпіянату Францыі – Робін Сэдэрлінг, Станіслас Ваврінка і Давід Фэрэр, які ў апошні момант замяніў Жо-Ўілфрыда Цонгу,  які зьняўся з-за траўмы. Фармат застаўся нязьменным, першыя два нумары праходзяць у паўфінал напроста, чацьвёра астатніх пачынаюць з чвэрцьфіналаў. Адзінае новаўвядзеньне – зьяўленьне паядынку за трэцяе месца ў заключны дзень спаборніцтваў.
Супернікам Надаля па фінале стаў Сэдэрлінг. Швэд у першым паядынку на двух тай-брэйках перагуляў Станмсласа Ваврінку, прычым па ходзе матчу Робін тройчы прайграваў падачы на сэт, але ў 13-х геймах апыняўся мацней. У паўфінале лёс у чарговы раз зьвёў яго з Роджэрам Фэдэрэрам. Рахунак асабістых сустрэч паміж Робінам і першай ракеткай сьвету быў – 0:12. У першай партыі гульня мела клясычны характар для супрацьстаяньня гэтых апанэнтаў – кожны ўпэўнена трымаў сваю падачу. На тай-брэйку Фэдэрэр, адыграўшы адзін сэтбол, выйграў партыю – 7:6 (8:6). У пачатку наступнага сэту швайцарцу атрымалася ўзяць чужую падачу, аднак пасьля гэтага Роджэр зайграў горай. Было відаць, што ён толькі паступова ўцягваецца ў сэзон і ня стаў фарсіраваць сваю падрыхтоўку дзеля паказальнага турніру. Робін вярнуў страчаную падачу, дайшоў да тай-брэйку, дзе разграміў суперніка – 7:6 (7:1). У вырашальнай партыі перавага швэда было самавітай, у фіналі ён не завагаўся і аформіў першую перамогу ў кар’еры над Фэдэрэрам – 6:2. Зрэшты, з-за статуту турніру гэты матч у афіцыйную статыстыку асабістых сустрэч запісаны ня будзе, так што ў Робіна засталося толькі маральнае задавальненьне і ўпэўненасьць у сабе на будучыню. “Гэта надасьць мне ўпэўненасьці на ўвесь год. Я і ня мог марыць аб лепшым старце сэзону. Зараз у мяне ёсьць перамогі над усімі топ-гульцамі”, – падзяліўся Сэдэрлінг.
Супрацьстаяньне Надаля і Сэдэрлінга – гэта ўжо даўно больш, чым тэніс. Хоць у апошні час градус антаганізму паміж імі трохі зьнізіўся, але прынцыповасьць нікуды не падзелася.
Іх адносіны сур’ёзна сапсаваліся падчас шматдзённага паядынку на Ўімблдоне-2007, калі швэд паводзіў сябе на корце і за яго межамі даволі неадназначна. Той матч з велізарнымі высілкамі выйграў Надаль, але ўжо праз 2 гады Робін адпомсціў, стаўшы першым чалавекам у гісторыі, які перагуляў гішпанца на “Ралан Гарос”. Апошняя іх сустрэча на выніковым першынстве ў Лёндане таксама завяршылася на карысьць Сэдэрлінга. Зрэшты, у дадзеным выпадку яны абодва і так былі галодныя да перамог, Рафаэль ужо даўно нідзе не перамагаў, а ў Робіна проста пакуль трохі тытулаў.
Добрыя хуткасьці, прыгожыя розыгрышы і захапляльнае дужаньне – фінальны паядынак 7:6 (7:3) 7:5 у Абу-Дабі атрымаўся. Рэдкі выпадак, калі практычна ўсё засталіся задаволеныя. Арганізатары і гледачы атрымалі пышны турнір у разгар сьвяткаваньня Новага году, Рафаэль Надаль прадэманстраваў усім выдатную падрыхтаванасьць да сэзону, Робін Сэдэрлінг здолеў упершыню ў жыцьці абгуляць Фэдэрэра, усё астатнія атрымалі гульнявую практыку.
Фота Reuters, паводле Чэмпіянат.ру
Х’юіт расставіў прыярытэты
Аўстраліец Лэйтан Х’юіт, для якога сэзон-2010 стане ўжо 13-м у АТР-туры, не збіраецца ў найбліжэйшай будучыні вешаць ракетку на цвік, а ставіць перад сабой высокія мэты.
«Я жадаю вярнуцца ў пяцёрку лепшых сусьветнага рэйтынгу як мага хутчэй», – заявіў 28-гадовы тэнісіст, які займае на дадзены момант 22-ы радок ў сусветнага табелю аб рангах.
Х’юіт з-за сур’ёзнай траўмы сьцягна прапусціў вялікую частку сэзону-2008 і нават падумваў аб завяршэньні кар’еры. Але ў сыходзячым годзе ён здолеў перабрацца з 109-га месцы ў рэйтынгу на 22-е, зьмяніўшы трэнэра. Аўстраліец працуе на Багамах пад кіраўніцтвам свайго суайчынніка Натана Хілі і рады гэтаму супрацоўніцтву.
«Мы разам сталелі і займаліся тэнісам. Ён выдатна ведае маю гульню – як ніхто ў сьвеце, – цытуе Х’юіта РІА «Навіны». – У яго таксама маладая сям’я і маленькая дачка, якая добра ладзіць з маімі Міяй і Крузам».
Па словах тэнісіста, ён разлічвае на перамогі ў некалькіх турнірах у сэзоне-2010, які ён пачне з каманднага Кубку Хопмана (за зборную Аўстраліі ён згуляе з Самантай Стосур).
«Прыярытэтамі будуць аўстралійскія турніры, а з спаборніцтваў «Вялікага Шалома» – Адчынены чэмпіянат Аўстраліі і Ўімблдон, якія падабаюцца і мне, і Натану (Хілі)», – распавёў Х’юіт.
Фота Эўраспорт
У сэзоне-2010 Кляйстэрс выступіць на 14 турнірах
Кім Кляйстэрс, якая трыўмфальна вярнулася на корт пасьля нараджэньня дзіцяці, апублікавала свой расклад на сэзон-2010. Бэльгійская тэнісістка, якая на дадзены момант займае 18-е месца ў рэйтынгу WTA, прыме удзел толькі ў 11 афіцыйных турнірах і двух паказальных, а таксама згуляе за нацыянальную каманду ў Кубку фэдэрацыі.
Кляйстэрс пачне сэзон на турніры ў Брысбэне, які стартуе 3 студзеня. Пасьля гэтага яна выступіць на Australian Open (18 – 31 студзеня) і вернецца дадому. У першыя выходныя лютага зборная Бэльгіі правядзе матч Кубка фэдэрацыі ў Польшчы.
Да спаборніцтваў двухразовая пераможца US Open вернецца ў пачатку сакавіка, калі згуляе на паказальным турніры Billie Jean King Cup на знакамітай ню-ёркскай арэне “Мэдысан Сквэр Гардэн”. Далей у яе раскладзе значацца супэртурніры ў Індыян-Уэлсе (12 – 21 сакавіка) і Маямі (26 сакавіка – 3 красавіка). Па вяртаньні дадому Кляйстэрс выступіць на турніры ў Штутгарце (24 красавіка – 3 траўня), а таксама на буйных спаборніцтвах ў Мадрыдзе (8 – 16 траўня). Пасьля гэтага бэльгійка прыме удзел толькі ў трох турнірах “Вялікага шалому” – Ралан Гарос, Уімблдоне і ЮэС Оўпэн.
Увосень экс-першая ракетка сьвету плянуе выйсці на корт у Пэкіне (2 – 10 кастрычніка), на выніковым турніры ў Досе (26 – 31 кастрычніка) і другім паказальным турніры ў Антвэрпэне (8 – 9 сьнежня), паведамляе афіцыйны сайт тэнісісткі.
Фота REUTERS
Мойя развітваецца з тэнісам?
Наступны сэзон можа стаць для экс-першай ракеткі сьвету гішпанца Карласа Мойі апошнім у кар’еры.
Чыннікам гэтаму зьяўляюцца хранічныя траўмы ступні 33-гадовага спартоўца, які ў цяперашні час займае 448-е месца ў сусьветным рэйтынгу. У 2009 годзе Карлас Мойя прыняў удзел усяго ў чатырох турнірах, але нідзе далей другога раўнду ён не праходзіў, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на Tennis Connected.
Аб тым, што 2010 год для Мойі можа стаць апошнім у вялікім тэнісе, сведчыць і той факт, што старшыня аргкамітэта турніру ў Чэнае, куды Мойя атрымаў wild card – Карці Чыдамбарам – у вітальнай прамове неадназначна заявіў, што іспанец мае намер завяршыць кар’еру у канцы будучага сэзону.
«Мы зь вялікім задавальненьнем прывітаем Карласа Мойю, які ў апошні раз прыедзе на наш турнір», – сказаў Чыдамбарам.
Сам Мойя, пераможца «Ралан Гарос»-1998, пакуль устрымліваецца ад каментароў на гэтую тэму.
Фота EFE