Пачынальнік сучаснага тэнісу
Сёньня пэўна цяжка сказаць, хто вынайшаў тэніс, але, па найбольш распаўсюджанай вэрсыі, родапачынальнікам гульні быў маёр Ўолтар Ўінгфілд (Walter Clopton Wingfield), валіец па паходжаньню. Ён прыдумаў гульню для забаўкі госьцяў на прыёмах у сваім асабняку ўва Ўэльсе і ў 1873 г. апублікаваў першыя правілы гульні. У якасьці асновы ён выкарыстаў гульню рэал-тэніс, якая існавала ўжо некалькі стагоддзяў (якая зарадзілася ў XII стагоддзі ў Францыі, і якая была папулярная ў кругах французскай арыстакратыі аж да часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі).
Паводле гістарычных крыніцаў, тэрміналёгія сучаснага тэнісу зарадзілася ў той жа перыяд часу, паколькі Ўінгфілд запазычыў для сваёй гульні як назоў, так і мноства французскіх слоў з рэал-тэнісу:
* назоў тэніс (ангел. tennis) утв. ад фр. tenez, загаднага ладу дзеяслова tenir, «трымаць». Ён азначае, такім чынам, «трымай!» Гэтым выкрыкам гулец у рэал-тэніс папярэджваў суперніка, што ён зьбіраецца падаваць;
* ракетка (ангел. racquet) утв. ад фр. raquette, якое, у сваю чаргу, утв. ад арабскага rakhat, што азначае «далонь»;
* ангельскі тэрмін deuce (роўна) утв. ад фр. a` deux le jeu, які азначае «to both is the game» (лік у гульні роўны); па іншай вэрсыі, слова ўтв. ад фр. deux points, якое азначае, што гульцу неабходна выйграць два пойнты для перамогі ў гэйме;
* ангел. love, выкарыстоўваецца для пазначэньня ліку «0» (напрыклад, «40—love» эквівалентна «40—0»), адбылося ад фр. l’oeuf, «яйка», якое па форме нагадвае лік «нуль»;
* сістэма ліку ў гэймах «15», «30», «40» адбылася ад фр. quinze, trente, quarante, што ў французскім вымаўленьні ўяўляе сугучную паслядоўнасьць.
Прадбачачы камэрцыйны патэнцыял у гульні, Ўінгфілд запатэнтаваў яе ў 1874 г., але ніякай выгады з гэтага пасьля атрымаць ня змог. Тым ня менш, ён узаконіў тэніс і яго правілы. Пасьля таго як былі запатэнтаваныя сетка, слупкі, мячы, правілы гульні – тэніс стаў відам спорту. Лаўн-тэніс, а сёньня проста тэніс, хутка распаўсюдзіўся па ўсяе Эўропе ды іншым кантынэнтам. У яго гуляюць мільёны людзей самага рознага ўзросту.

Надмагільле Ў. Ўінфілда і яго жонкі Эліс

