Знакамітыя тэнісісты

navratilovaЗ пачаткам Адкрытай эры і зьяўленьнем фэдэрацыяў тэнісу ў розных краінах сьвету, тэніс атрымаў развіцьцё ў розных частках зямнога шару і страціў імідж спорту прывілеяваных клясаў ангельскамоўных краінаў. Пачынаючы з 70-х гадоў XX стагоддзя, на тэнісных арэнах бліскалі гульцы з Нямеччыны (Барыс Бэкер (Boris Becker), Штефі Граф (Steffi Graf)), былой Чэхаславакіі (Ян Лэндл (Ivan Lendl), Марціна Наўрацілава (Martina Navrátilová)), Швэцыі (Б’ёрн Борг (Björn Borg)), Беларусі (Натальля Зьверава (Natasha_Zvereva); у пары) і шматлікіх іншых краінаў.

Сярод вялікіх гульцоў Акрытай эры завуць Рода Лэйвэра, Джымі Конарса, Джона Ньюкамба, Стэна Сьміта, Б’ёрна Борга, Джона Макінроя, Яна Лэндла, Стэфана Эдбэрга, Джыма Кур’е, Матса Віландэра, Андрэ Агасі (Andre Agassi), Піта Сампраса (Pete Sampras), Роджэра Федэрэра (Roger Federer). Сярод жанчын: Крыс Эвэрт, Марціну Наўрацілаву, Штефі Граф, Моніку Сэлэш, Марціну Хінгіс (Martina Hingis).

Bill Tilden

Bill Tilden

Нямала легендарных гульцоў было ў гісторыі тэнісу і да пачатку Адкрытай эры. Сярод іх: Біл Цільдэн (Bill Tilden), Элсўорт Вайнс, Фрэд Пэры, Дон Бадж, Бобі Рыгс, Джэк Крэймэр, Панча Сэгура, Фрэнк Сэджман, Панча Ганзалез, Кен Роўзўол, Лью Хоўд. Шматлікія знаўцы тэнісу лічылі Біла Цільдэна лепшым спартоўцам, якія калі-небудзь гулялі ў тэніс. Ён дамінаваў у міжнародным тэнісе ў 20-я, быў World No. 1 гульцом цягам 7 год. У 1950-х і 1960-х г.г. шматлікія схадзіліся ў меркаваньні, што Панча Ганзалез зьмяніў Цільдэна на вяршыні тэнісу. Любы з згаданых тэнісістаў мог бы пасупернічаць з сучаснымі гульцамі.