Першыя афіцыйныя тэнісныя турніры

James Dwight

James Dwight

Першы афіцыйны задакумэнтаваны тэнісны турнір праходзіў у жніўні 1876 на корце, разьмешчаным у валоданьнях графа Ўільяма Эплтона у Масачусэтсе, і быў выйграны Джэймсам Дўайтам (James Dwight; часам яго называюць “Founding Father of American Tennis” — айцец-заснавальнік амэрыканскага тэнісу). Наступным афіцыйным турнірам стаў у 1877 годзе турнір ува Ўімблдоне, арганізаваны Ўсеангельскім клюбам крокету і лаўн-тэнісу (All England Croquet and Lawn Tennis Club). Турнір, які ў будучыні стаў дужа папулярным спачатаку на Брытанскіх выспах, а потым і ў сьвеце. Гэты турнір праводзіцца дагэтуль і ён зьяўляецца найстарэйшым у сьвеце. Удзельнікі павінныя былі заплаціць уступны ўнёсак, у памеры £1 (ангельскі фунт стэрлінгаў), турнір быў адчынены для ўсіх жадаючых, пераможца атрымліваў залаты прыз, а фіналіст — срэбны. Фінал гэтага турніру праходзіў у прысутнасьці 200 гледачоў. У ім прынялі ўдзел 24 гульцы. Пераможцам гэтага турніру стаў Спэнсэр Гор (Spencer W. Gore). Правілы, па якім гулялі на гэтым турніры, ў будучыні сталі афіцыйнымі на большасьці турніраў Эўропы. У 1888 г. была заснаваная Асацыяцыя лаўн-тэнісу (Lawn Tennis Association, LTA), якая ў наступныя гады ўсталявала 43 правілы гульні, шматлікія з якіх сапраўдныя дагэтуль, і якая на працягу дзесяці гадоў зацьвердзіла правядзеньне 73 турніраў.

Наступны афіцыйны турнір на корце пад адкрытым небам быў праведзены ў Дзінард (Францыя) у 1878. У гэтым жа годзе быў праведзены турнір у Манрэалі у Cricket Club, таксама ў гэты год прайшоў аматарскі чэмпіянат Шатляндыі. У 1879 дэбютаваў Чэмпіянат Ірляндыі ў Fitzwilliam Club у Дубліне. У 1880 прайшоў турнір на тэрыторыі Аўстраліі ў Мэльбурне.


adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5