Міжнародна заля тэніснай славы
21.10.2009 • Int. Tennis Hall of Fame, ITF, James Van Alen
У 1954 годзе Джэймс Ван Ален (James Van Alen) заснаваў Міжнародную залю тэніснай славы (International Tennis Hall of Fame) — музэй, размешчаны ў Ньюпарце, Род-Айленд, на месцы правядзення першага Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (1881). У музэі (які месьціцца ў Newport Casino) знаходзіцца вялікая колькасьць экспанатаў, якія захавалі гісторыю развіцьця тэнісу, а таксама галерэя вялікіх тэнісістаў і людзей, якія ўнесьлі фундуш у развіцьцё спорту. У 1986 годзе заля славы была афіцыйна прызнаная Міжнароднай федэрацыяй тэнісу.

