Агульныя зьвесткі
04.10.2009 • court, lawn tennis
Тэніс — від спорту, у якім супернічаюць альбо два гульцы («адзіночная гульня»), альбо дзьве каманды, якія складаюцца з двух гульцоў («парная гульня»). Задачай супернікаў (тэнісістаў або тэнісістак) зьяўляецца пры дапамозе ракетак адпраўляць мяч на бок суперніка так, каб той не змог яго адбіць, пры гэтым, каб мяч не выляцеў за поле гульні.

У сучаснага тэніса ёсць афіцыйны назоў «лон-тэніс» (ангел. lawn — лужок) для адрознення ад рэал-тэніса (або «жё-дэ-пом», у французскім варыяньце назову) — больш старой разнавіднасьці, у якую гуляюць у зачыненых памяшканьнях і на цалкам іншым тыпе корту. Тэніс зьяўляецца алімпійскім відам спорту (з 1896 па 1924 і з 1988 па сёньняшні дзень).

