Жё-дэ-пом

15.10.2009 • ,

Жё-дэ-пом (фр. jeu de paume, ад jeu — гульня і paume — далонь) — старадаўняя гульня зь мячом, правобраз тэніса, у якой мяч перабіваўся праз сетку або вяроўку ракеткамі (першапачаткова рукамі, затым бітамі).

jeu_de_paume
Існавалі дзьве разнавіднасьці: лонг-пом (доўгі пом) і курт-пом (кароткі пам). Пляцоўка для лонг-пома адчыненая, 60-80×14 м, падзеленая вяроўкай на вышыні 1 м, партыя — 5-7 гульняў; для курт-пома — заля 28,5×9,5 м, вышыня ня меней 7 м, вышыня сеткі 0,92 м у цэнтры і 1,5 м па баках, партыя — з 6 гульняў. Мяч з двух коркавых паўшар’яў, абцягнуты мяккай тканінай, дыяметр каля 6 см, вага 16-20 г (лонг-пом) і 60-65 г (курт-пом). Праводзіліся спаборніцтвы адзіночныя і камандныя (у камандзе 2, 4 або 6 чалавек).

Гульня атрымала распаўсюджваньне ў XIII-XIV стст. у Францыі, Італіі і Ангельшчыны. З разьвіццём сучаснага тэнісу ў XIX стагоддзі згубіла папулярнасьць.

Жё-дэ-пом (курт-пом) уваходзіў у праграму Алімпійскіх гульняў 1908, на Алімпійскіх гульнях 1928 праводзіліся паказальныя выступы.