Адкрытая эра

21.10.2009 • , , ,

rod_laverПачынаючы з 1920-х гадоў, прафэсыйныя тэнісныя гульцы зараблялі грошы, выступаючы ў паказальных матчах перад публікай, якая плаціла за права глядзець гульню. На працягу 40 гадоў прафэсыйны і аматарскі тэніс былі строга падзеленыя — як толькі гулец станавіўся «прафэсыяналам», ён ня меў больш права выступаць у аматарскіх турнірах. Але, у 1967 г. LTA (The Lawn Tennis Association) вырашыла пакласці канец падзелу тэніса і зраўняла ў правах аматараў і прафэсыяналаў у сваіх турнірах. У 1968 г. Міжнародная федэрацыя тэнісу, пераадолеўшы нежаданьне, зацьвердзіла роўныя правы тэнісістаў. Гэта паклала пачатак Адкрытай эры ў сучасным тэнісе, калі ўсе гульцы мелі права выступаць у любых турнірах, а лепшыя тэнісісты забясьпечвалі сваё жыцьцё выступам на спаборніцтвах.

Тэніс на працягу працяглага часу быў збольшага распаўсюджаны ў ангельскамоўных краінах — Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША. Ён таксама быў папулярны ў Францыі, дзе з 1891 г. праводзіцца Адкрыты чэмпіянат Францыі. Чатыры самых буйных турніры — Уімблдонскі турнір, Адкрытыя чэмпіянаты ЗША, Францыі і Аўстраліі (праводзіцца з 1905 г.) сталі самымі прэстыжнымі ў тэнісе. Яны атрымалі назоў «турніры Вялікага шалома» — тэрмін, запазычаны з картачнай гульні брыдж. «Выйграць Вялікі шалом». Перамагчы ўва ўсіх чатырох гэтых турнірах на працягу аднаго сэзону зьяўляецца вышэйшай мэтай для тэнісных прафесіяналаў.


ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010