Перадгісторыя

Калі не прымаць да ўвагі гульні старажытных грэкаў і рымлян, у якіх мяч адбівалі рукой або драўляным кійком, то першыя ўзгадкі гульні, падобнай на тэніс, можна знайсьці ў XІІ—XIII стст. у Італіі. Гульня мела назоў «джыдока», а мяч у ёй адбіваўся апранутай на руку рукавіцай, драўляным шчытком або скурным рамянём.

Афіцыйна лічыцца, што тэніс зьявіўся ў XIV стагоддзі на тэрыторыі сучаснай Францыі. Француская знаць захаплялася так званай «гульнёй далоней» («жё дэ пом»), якая зрабіла вялікі ўплыў на разьвіцьцё сучаснага тэнісу. Першымі гульцамі-аматарамі сталі сьвятары, і ня толькі маладыя сэмінарысты, але й сьвятары больш высокіх званьняў: архіяпіскапы і кардыналы. Гульня праводзілася ў сьценах манастыроў, у асноўным на камяной падлозе. З часам для зручнасьці гульні, на руку, якая б’е па мячу, сталі нацягваць рукавічку, а потым, пачалі выкарыстоўваць драўляныя прадметы, каб адбіваць мяч, з часам яны трансфармаваліся ў так званыя ракеткі. Гэтыя драўляныя прадметы небагата былі падобныя на сучасную ракетку. Мінула яшчэ больш за чатыры стагоддзі, пакуль на ракетцы зьявіліся струны. Гульня стала набіраць шчэ большую папулярнасьць і ўсьлед за сьвятарамі ў гэтую гульню сталі граць заможныя французы. Гульнёй у мяч была захоплена вялізарная колькасьць людзей. А ў 1480, кароль Францыі Люі ХІ выдаў указ, згодна зь якім неабходна было строга прытрымлівацца працэсу вырабленьня тэнісных мячоў. Умовы наказу былі наступныя: мяч павінен быць набіты файнай скураю й поўсьцю і ня утрымліваць пяску, крэйды, вапны, апілак, моху, попелу або зямлі. Усьлед за мужчынамі ў XV—XVI стст. гульнёй у мяч захапіліся і жанчыны. У гісторыі разьвіцьця тэнісу вядомы такі факт, калі ў 1427 у Парыжы маладая жанчына па імені Марго гуляла настолькі бліскуча, што са швыдкасьцю яе падачы мячу маглі параўняцца толькі лепшыя з мужчын-гульцоў. Гульня разьвівалась настолькі хутка, што ўжо да канца XVI стагоддзя ў Парыжы было больш за 250 спэцыяльных кортаў, а колькасьць гульцоў сягала больш за сям тысячаў. Залежна ад уменьня весьці гульню, паступова адбыўся падзел гульцоў на тры катэгорыі: пачатковец, партнэр і майстар. Найбольшымі прывілеямі карысталіся майстры. Ім давалася права на будаўніцтва і валоданьне кортамі для гульні. Адзін з майстроў распрацаваў у 1542 годзе першыя правілы гульні ў тэніс, але апублікаваныя яны былі толькі праз 50 год. Гульня атрымала прызнаньне і ў ангельцаў, якія далі ёй назву «сапраўдны тэніс» (па-ангельску: real tennis).

Правіла зьмяняліся цягам усяго разьвіцьця гульні. Так, на пачатку, багата год увядзеньне мяча ў гульню, г.зн. падача, не адносілася да гульні, і выйграць ачко з падачы было немажліва.

Падача мяча ў гульню зьдзейсьнівалась слугамі, – па-француску: servani, такім чынам, увод мяча ў гульню звалася абслугоўваньнем — serviz. Міналі гады, стагодзьдзі і зьмяняліся правілы гульні ў мяч. У наш час падача вельмі важны тэхнічны элемент тэніса, і зьяўляецца сродкам выйгрышу ачка і ціскам на суперніка. Нягледзячы на зьмены ў тэнісе, на ўсіх міжнародных гульнях падача завецца service.

У XVII—XIX стст., у часы Францускай рэвалюцыі ды Напалеонаўскіх войнаў, людзям было не да заняцьцяў тэнісам, як у Францыі, так і ў іншых эўрапэйскіх краінах. У Ангельшчыне, тэніс заняпаў пасьля таго, як ён страціў заступніцтва караля. Але канчаткова тэніс ня быў забыты, а толькі на некаторы час. І ўжо ў 1858 пачынаецца новы этап у разьвіцьці тэнісу, калі ўпершыню быў праведзены мач ангельскіх унівэрсытэцкіх камандаў у Хэйманкэрце. Пачалось адраджэньне тэнісу: сталі стварацца новыя тэнісныя клюбы. А ў спартыўных клюбах для гульні ў крыкет, крокет і гольф сталі адкрывацца тэнісныя сэкцыі. Выйсьці на сусьветную арэну тэнісу перашкаджала тое, што ў кожнай краіне правіла гульні былі свае, што рабіла немажлівым правядзеньне міжнародных матчаў. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя адбыліся вялізарныя зьмены ў правядзеньні гульняў, таму што ў тэніс пачалі гуляць на адкрытых кортах, хоць да таго гульня праходзіла выключна ў памяшканьнях.

Прычынай таго, што гульня так доўга праводзілася ў закрытых памяшканьнях, палягала ў пакрыцьці пляцовак і матэрыяле мяча. Так, як мячы былі крамніннымі, прутка сьцягнутымі струнамі, а зьверху пакрытыя фланэльлю, то яны маглі адскокваць толькі ад цьвёрдай каменнай падлогі, а граць на зямле або траве было немажліва. І толькі са зьяўленьнем гумовых мячоў адбыліся карэнныя зьмены ў тэнісе.


microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software