Нацыянальны чэмпіянат ЗША па тэнісе

19.10.2009 • ,

Лаўн-тэніс у ЗША (1887)

Лаўн-тэніс у ЗША (1887)

У 1881 г. была створаная Нацыянальная асацыяцыя лаўн-тэнісу ЗША (United States National Lawn Tennis Association), якая цяпер завецца Асацыяцыя тэнісу ЗША (United States Tennis Association, USTA). Мэтай яе стварэньня былі стандартызацыя правілаў спаборніцтваў і правядзеньне турніраў. «Нацыянальны чэмпіянат ЗША сярод мужчын» (U.S. National Men’s Singles Championship), які цяпер завецца Адкрытым чэмпіянатам ЗША, быў упершыню праведзены ў 1881 г. у г. Ньюпарт, Род-Айлэнд. У ім прымалі ўдзел выключна грамадзяне ЗША. Жаночы турнір «Нацыянальны чэмпіянат ЗША сярод жанчын» (U.S. National Women’s Singles Championships) быў упершыню праведзены ў 1887 г.