Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранко (7-я ракетка сьвету) выйшла ў 1/8 фіналу адчыненага чэмпіянату Аўстраліі, паўтарыўшы леташняе дасягненьне.

23 студзеня ў трэцім коле Азаранка за гадзіну выйграла ў Тацьцяны Гарбін з Італіі (62) — 6:0, 6:2. У першым раўндзе беларуска перамагла францужанку Стэфані Коэн-Алоро (116) — 6:2, 6:0, а ў другім — швайцарку Стэфані Фёгэле (74) — 6:4, 6:0.

Наступнай суперніцай Азаранкі будзе расейка Вера Званарова (9), якая абгуляла ў 1/16 фіналу аргентынку Гізэлу Дулько (36) — 6:1, 7:5.

Рахунак асабістых сустрэчаў Азаранкі і Званаровай на карысьць расейскай спартоўкі — 4:0.

У міжсезоньні тэнісісткі абмяняліся трэнерамі: з Азаранкай займаецца былы настаўнік Званаровай француз Самюэль Сюмік, а са Званаровай — былы трэнер Азаранкі партугалец Антоніа ван Грыхэн.

Крыніца інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, фота з архіву AFP