У сэзоне-2010 Кляйстэрс выступіць на 14 турнірах

Kim_Clijsters_by_reuters Кім Кляйстэрс, якая трыўмфальна вярнулася на корт пасьля нараджэньня дзіцяці, апублікавала свой расклад на сэзон-2010. Бэльгійская тэнісістка, якая на дадзены момант займае 18-е месца ў рэйтынгу WTA, прыме удзел толькі ў 11 афіцыйных турнірах і двух паказальных, а таксама згуляе за нацыянальную каманду ў Кубку фэдэрацыі.

Кляйстэрс пачне сэзон на турніры ў Брысбэне, які стартуе 3 студзеня. Пасьля гэтага яна выступіць на Australian Open (18 – 31 студзеня) і вернецца дадому. У першыя выходныя лютага зборная Бэльгіі правядзе матч Кубка фэдэрацыі ў Польшчы.

Да спаборніцтваў двухразовая пераможца US Open вернецца ў пачатку сакавіка, калі згуляе на паказальным турніры Billie Jean King Cup на знакамітай ню-ёркскай арэне “Мэдысан Сквэр Гардэн”. Далей у яе раскладзе значацца супэртурніры ў Індыян-Уэлсе (12 – 21 сакавіка) і Маямі (26 сакавіка – 3 красавіка). Па вяртаньні дадому Кляйстэрс выступіць на турніры ў Штутгарце (24 красавіка – 3 траўня), а таксама на буйных спаборніцтвах ў Мадрыдзе (8 – 16 траўня). Пасьля гэтага бэльгійка прыме удзел толькі ў трох турнірах “Вялікага шалому” – Ралан Гарос, Уімблдоне і ЮэС Оўпэн.

Увосень экс-першая ракетка сьвету плянуе выйсці на корт у Пэкіне (2 – 10 кастрычніка), на выніковым турніры ў Досе (26 – 31 кастрычніка) і другім паказальным турніры ў Антвэрпэне (8 – 9 сьнежня), паведамляе афіцыйны сайт тэнісісткі.

Фота REUTERS


adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase