Давыдзенка адпраўляе Федэрэра дадому і выходзіць у фінал!
28.11.2009 • ATP, Davidenko, Roger Federer

Расійскі тэнісіст абгуляў першую ракетку сьвету Роджэра Федэрэра і выйшаў у фінал выніковага турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) у Лондане. У першым сэце расеец выйграў – 6:2, у другім прайграў – 4:6, але ў трэцім зноў здолеў атрымаць перамогу – 7:5.
Гэта быў 13 афіцыйны матч Давыденко і Федэрэра, прычым дагэтуль расейцу ні разу не атрымоўвалася выйграць у швейцарца. За ўвесь гэты час Мікалай здолеў выйграць толькі чатыры сэты. Да прыезду ў Лондан апошнія пяць матчаў былі прайграныя ім цалкам.

