Фінал выніковага турніру ATP: дэль Потро vs Давыдзенка

Аргентынец Хуан Марцін дэль Потро выйшаў у фінал выніковага тэніснага турніру года, дзе сустэнецца з расейцам Мікалаем Давыдзенка.
28 лістапада дэль Потро абгуляў у паўфінале ў трох сэтах Робіна Содэрлінга – 6:7 (1:7), 6:3, 7:6 (7:3).
У фінале дэль Потро згуляе з расейцам Мікалаем Давыдзенка, які раней абгуляў першую ракетку сьвету – Роджэра Федэрэра.
Фінал адбудзецца ў нядзелю – 29 лістапада.
Відэа. Хуан Марцін дэль Потро v Робін Содэрлінг. Матч-пойнт

