Федэрэр – пяціразовы чэмпіён сьвету

federer_fifth_world_title
Міжнародная тэнісная фэдэрацыя ў пяты раз прызнала Роджэра Федэрэра лепшым гульцом году.

У сэзоне-2009 швайцарац упершыню ў сваёй кар’еры выйграў Адкрыты чэмпіянат Францыі, пабіў рэкорд па колькасьці перамог на турнірах сэрыі «Вялікага шалому», а таксама завяршыў год на першым месцы ў сусьветным рэйтынгу.

«Гэта вялікі гонар для мяне ў пяты раз стаць чэмпіёнам сьвету па вэрсыі ITF, – сказаў Федэрэр. – Гэты год стаў проста фантастычным, прычым як на корце, так і па-за ім. Для мяне вельмі важна было завяршыць год на вяршыні сусьветнага рэйтынгу».

У жанчынаў лепшай тэнісісткай году была прызнаная амэрыканка Сэрэна Ўільямс, паведамляе РІА «Навіны». Для яе гэта другая ўзнагарода ў кар’еры.

Выбар лепшага тэнісіста па вэрсыі ITF праводзіцца на аснове аб’ектыўнай сістэмы, паводле якой улічваюцца ня толькі выступы на турнірах «Вялікага шалому» і спаборніцтвах ATP і WTA, але і ўдзел у спаборніцтвах, якія праводзяцца пад эгідай ITF – Кубак Дэвіса ў мужчын і Кубак Фэдэрацыі ў жанчын.

Дадамо, што лаўрэаты атрымаюць свае прызы на традыцыйным Абедзе чэмпіёнаў, які пройдзе 1 чэрвеня ў Парыжы падчас «Ралан Гарос». Дарэчы, узнагарода Міжнароднай фэдэрацыі ўручаецца з 1978 году. З тых часоў часьцей за Федэрэра лепшым тэнісістам (тэнісісткай) году станавіліся толькі амэрыканцы Піт Сампрас (1993-98) і Марціна Наўрацілава (1979, 1982-86) – па шэсьць разоў.

Паводле Рэйтэрз, фота Imago


adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit