Жустын Энэн пакідае турнір WTA ў Індыян Уэлсе

Фота: AFP

Фота: AFP

Пакуль мужчынскі турнір у Індыян-Уэлсе толькі-толькі набірае абароты, у жанчын ужо адбылася першая па-сучаснасьці гучная сэнсацыя.

Бэльгійская прыма Жустын Энэн, якая вярнулася ў вялікі спорт усяго некалькі месяцаў назад, ужо пасьпела ўразіць усіх аматараў тэнісу сваім па-ранейшаму ўзрушаючым узроўнем гульні на Australian Open. У Мэльбурне, як вядома, яна дабралася да фіналу, і працягі цудоўнай гісторыі з вяртаньнем Жустын можна было чакаць у Індыян-Уэлсе, але лёс склаўся інакш… Энэн прыйшлося зачахліць ракетку ўжо на стадыі 2-га колу, дзе ёй не атрымалася пераадолець бар’ер у асобе Гісэлы Дулко з Аргентыны. 6:2, 1:6, 6:4 – менавіта з такім лікам 25-гадовая ураджэнка Буэнас-Айрэсу ўзяла верх над экс-першай ракеткай сьвету. Мяркуючы па ўсім, занадта шмат сіл Жустын пакінула на мэльбурнскіх кортах, а быць можа, бэльгійка проста вырашыла зэканоміць энэргію ў перадпачатку грунтавага сэзону, каб быць ува ўсеаружжы на другім у годзе турніры «Вялікага шалому» – «Ралан Гарос».

Акрамя няўдачы Энэн, адбылася яшчэ адна сенсацыя. Не то, каб гучная, але ж наўрад ці можна было чакаць капітуляцыі кітаянкі На Лі ў паядынку з прадстаўніцай Вялікабрытаніі Аленай Балтача.

Што датычыццакранаецца беларускіх тэнісістак, то Вольга Гараўцова была выбіта ў другім коле Аленай Дзяменцьева (4-й нумар пасеву). Вікторыя Азаранка (3-я пасеяная) згуляе ў другім коле з Сыбіль Бамэр з Аўстрыі.

Дадамо некалькі слоў і аб мужчынскім турніры, дзе фаварыты толькі рыхтуюцца ўступіць у дужаньне. Пакуль жа сталі вядомыя імёны ўсіх удзельнікаў 2-га кола, сярод якіх ужо сапраўды ня будзе француза Рышара Гаске, які саступіў у двух тай-брэйках немцу Сымону Гройлю. Затое ўдала стартаваў аргентынец Давід Налбандзян, які амаль цэлы год правёў на бальнічным.

Паводле Эўраспорт.ру


microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase