Х’юіт расставіў прыярытэты

Lleyton_Glynn_Hewitt
Аўстраліец Лэйтан Х’юіт, для якога сэзон-2010 стане ўжо 13-м у АТР-туры, не збіраецца ў найбліжэйшай будучыні вешаць ракетку на цвік, а ставіць перад сабой высокія мэты.

«Я жадаю вярнуцца ў пяцёрку лепшых сусьветнага рэйтынгу як мага хутчэй», – заявіў 28-гадовы тэнісіст, які займае на дадзены момант 22-ы радок ў сусветнага табелю аб рангах.

Х’юіт з-за сур’ёзнай траўмы сьцягна прапусціў вялікую частку сэзону-2008 і нават падумваў аб завяршэньні кар’еры. Але ў сыходзячым годзе ён здолеў перабрацца з 109-га месцы ў рэйтынгу на 22-е, зьмяніўшы трэнэра. Аўстраліец працуе на Багамах пад кіраўніцтвам свайго суайчынніка Натана Хілі і рады гэтаму супрацоўніцтву.

«Мы разам сталелі і займаліся тэнісам. Ён выдатна ведае маю гульню – як ніхто ў сьвеце, – цытуе Х’юіта РІА «Навіны». – У яго таксама маладая сям’я і маленькая дачка, якая добра ладзіць з маімі Міяй і Крузам».

Па словах тэнісіста, ён разлічвае на перамогі ў некалькіх турнірах у сэзоне-2010, які ён пачне з каманднага Кубку Хопмана (за зборную Аўстраліі ён згуляе з Самантай Стосур).

«Прыярытэтамі будуць аўстралійскія турніры, а з спаборніцтваў «Вялікага Шалома» – Адчынены чэмпіянат Аўстраліі і Ўімблдон, якія падабаюцца і мне, і Натану (Хілі)», – распавёў Х’юіт.

Фота Эўраспорт


microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software