Куэртэн выпусціць аўтабіяграфію

g_kuerten Былая першая ракетка сьвету, трохкразовы пераможца «Ралян Гарос» бразылец Густава Куэртэн, які летась скончыў кар’еру, зьбіраецца выпусьціць аўтабіяграфію. Плянуецца, што кніга выйдзе ў 2010-2011 гадах і будзе ўтрымліваць у сабе некалькі «незвычайных гісторыяў» з жыцьця Куэртэна ў туры. Аднак Куэртэн заявіў, што тамака ня будзе прызнанняў, падобных прызнаньню Агасі. Нагадаем, Андрэ ў сваёй аўтабіяграфіі зрабіў шакуючае прызнаньне ў нянавісьці да тэнісу і сваёй наркатычнай залежнасьці.

Паводле Tennis Connected