Надалю не знайшлося роўных у Абу-Дабі

nadal_wins_at_2009_openning
Паказальны турнір у Абу-Дабі неафіцыйна адкрыў тэнісны сэзон. Сэдэрлінг упершыню ў жыцьці абгуляў Федэрэра, а выніковую перамогу атрымаў Надаль, які прадэманстраваў выдатную падрыхтоўку.

Калі раней неафіцыйны старт сэзону часьцей за ўсё адбываўся на Кубку Хопмана, то ўжо другі год запар тэнісны сэзон стартуе ў Абу-Дабі. Шчодрыя шэйхі з ААЭ угаварылі адразу некалькіх наймацнейшых тэнісістаў адсьвяткаваць новы год у Абу-Дабі і згуляць у паказальным турніры. Афіцыйны прыз пераможцу – $ 250 000.

Год назад гэты прыз забраў сабе Эндзі Марэй, абгуляўшы на шляху да перамогі Джэймса Блэйка, Роджэра Фэдэрэра і Рафаэля Надаля. Фінальны паядынак паміж брытанцам і іспанцам цалкам аспрэчыў меркаваньне аб тым, што на паказальных спаборніцтвах не бывае рэальнага дужаньня. Тэнісісты счапіліся так, быццам на кану стаяла перамога на турніры “Вялікага шалому”. Зрэшты, нягледзячы на паразу год назад у Абу-Дабі, Рафаэль выйграў затым Australian Open, а Марэй, наадварот, праваліўся. Магчыма, зрабіўшы з гэтага выснову, Марэй упадабаў гэтым разам згуляць не ў Абу-Дабі, а абараніць гонар краіны на Кубку Хомпана. Такім чынам, спаборніцтвы ў ААЭ засталіся без дзейснага чэмпіёна.

Сёлета склад стаў трохі слабей. Аднак у Эміраты прыехалі дзве першыя ракеткі сьвету і пераможца выніковага турніру. Да іх дадаўся фіналіст адчыненага чэмпіянату Францыі – Робін Сэдэрлінг, Станіслас Ваврінка і Давід Фэрэр, які ў апошні момант замяніў Жо-Ўілфрыда Цонгу, які зьняўся з-за траўмы. Фармат застаўся нязьменным, першыя два нумары праходзяць у паўфінал напроста, чацьвёра астатніх пачынаюць з чвэрцьфіналаў. Адзінае новаўвядзеньне – зьяўленьне паядынку за трэцяе месца ў заключны дзень спаборніцтваў.

Супернікам Надаля па фінале стаў Сэдэрлінг. Швэд у першым паядынку на двух тай-брэйках перагуляў Станмсласа Ваврінку, прычым па ходзе матчу Робін тройчы прайграваў падачы на сэт, але ў 13-х геймах апыняўся мацней. У паўфінале лёс у чарговы раз зьвёў яго з Роджэрам Фэдэрэрам. Рахунак асабістых сустрэч паміж Робінам і першай ракеткай сьвету быў – 0:12. У першай партыі гульня мела клясычны характар для супрацьстаяньня гэтых апанэнтаў – кожны ўпэўнена трымаў сваю падачу. На тай-брэйку Фэдэрэр, адыграўшы адзін сэтбол, выйграў партыю – 7:6 (8:6). У пачатку наступнага сэту швайцарцу атрымалася ўзяць чужую падачу, аднак пасьля гэтага Роджэр зайграў горай. Было відаць, што ён толькі паступова ўцягваецца ў сэзон і ня стаў фарсіраваць сваю падрыхтоўку дзеля паказальнага турніру. Робін вярнуў страчаную падачу, дайшоў да тай-брэйку, дзе разграміў суперніка – 7:6 (7:1). У вырашальнай партыі перавага швэда было самавітай, у фіналі ён не завагаўся і аформіў першую перамогу ў кар’еры над Фэдэрэрам – 6:2. Зрэшты, з-за статуту турніру гэты матч у афіцыйную статыстыку асабістых сустрэч запісаны ня будзе, так што ў Робіна засталося толькі маральнае задавальненьне і ўпэўненасьць у сабе на будучыню. “Гэта надасьць мне ўпэўненасьці на ўвесь год. Я і ня мог марыць аб лепшым старце сэзону. Зараз у мяне ёсьць перамогі над усімі топ-гульцамі”, – падзяліўся Сэдэрлінг.

Супрацьстаяньне Надаля і Сэдэрлінга – гэта ўжо даўно больш, чым тэніс. Хоць у апошні час градус антаганізму паміж імі трохі зьнізіўся, але прынцыповасьць нікуды не падзелася.

Іх адносіны сур’ёзна сапсаваліся падчас шматдзённага паядынку на Ўімблдоне-2007, калі швэд паводзіў сябе на корце і за яго межамі даволі неадназначна. Той матч з велізарнымі высілкамі выйграў Надаль, але ўжо праз 2 гады Робін адпомсціў, стаўшы першым чалавекам у гісторыі, які перагуляў гішпанца на “Ралан Гарос”. Апошняя іх сустрэча на выніковым першынстве ў Лёндане таксама завяршылася на карысьць Сэдэрлінга. Зрэшты, у дадзеным выпадку яны абодва і так былі галодныя да перамог, Рафаэль ужо даўно нідзе не перамагаў, а ў Робіна проста пакуль трохі тытулаў.

Добрыя хуткасьці, прыгожыя розыгрышы і захапляльнае дужаньне – фінальны паядынак 7:6 (7:3) 7:5 у Абу-Дабі атрымаўся. Рэдкі выпадак, калі практычна ўсё засталіся задаволеныя. Арганізатары і гледачы атрымалі пышны турнір у разгар сьвяткаваньня Новага году, Рафаэль Надаль прадэманстраваў усім выдатную падрыхтаванасьць да сэзону, Робін Сэдэрлінг здолеў упершыню ў жыцьці абгуляць Фэдэрэра, усё астатнія атрымалі гульнявую практыку.

Фота Reuters, паводле Чэмпіянат.ру