Джокавіч дэбютуе ў кіно

novak_djokovic Трэцяя ракетка сьвету сэрб Новак Джокавіч, а таксама яго малодшы брат Джорджу згуляюць заснавальніка Югаславіі – караля Аляксандра Караджорджавіча (Аляксандра Першага) у тэлесэрыяле.

Здымкі пачнуцца ў наступным годзе, паведамляе РІА «Навіны». Фільм будзе складацца з 10 сэрый і будзе прысьвечаны жыцьцю і кіраванью першага манарха каралеўства Югаславіі, які аб’яднаў Сэрбію, Харватыю і Славенію пасьля Першай сусьветнай вайны.

Бронзавы прызёр Алімпіяды-2008, для якога гэтая роля стане дэбютам у кіно, згуляе Аляксандра Караджорджавіча падчас яго кіраваньня, якое завяршылася ў 1934 году сьмерцю караля ў порце Марсэлю. Джорджу Джокавічу дасталася роля юнага Аляксандра Першага.

Па словах рэжысэра карціны Стаяна Стойчыча, бюджэт фільму склаў 3 мільёны эўра, а на экранах ён зьявіцца ў 2011 годзе.

Фота Imago