Гішпанія сыходзіць у адрыў

11.12.2009 • , , , ,

spain-in-2009-davis-cup-final
Зборная Гішпаніі па тэнісе павялічыла адрыў ад перасьледавальнікаў у рэйтынгу Кубку Дэвіса пасьля таго, як у мінулыя выходныя другі год запар выйграла Срэбную салатніцу.

Нагадаем, што ў фінальным матчы Кубку Дэвіса-2009, які прайшоў 4-6 сьнежня ў Барсэлёне, гішпанцы разграмілі каманду Чэхіі з лікам 5-0.

У новым рэйтынгу, абноўленым у панядзелак, гішпанцы займаюць першае месца і маюць у сваім актыве 39354,69 балы. І калі ў папярэдняй вэрсіі іх адрыў ад зборнай ЗША, якая займае другое месца, складаў 12,4 тысячы пойнтаў, то зараз ён узрос амаль да 20 тысячаў.

Рэйтынг Кубку Дэвіса ад 7 сьнежня:

1. Гішпанія – 39354,69 ачка,
2. ЗША – 19470,
3. Расея – 18625,
4. Чэхія – 16311,88,
5. Аргентына – 15628,75,
6. Ізраіль – 8601,25,
7. Нямеччына – 7326,25,
8. Швэцыя – 6518,75,
9. Харватыя – 6415,
10. Францыя – 4750.

Фота Reuters