Трыюмф волі на корце ў Доcе

Caroline Wozniacki. FOTO EPA
Датчанка Караліна Вазьняцкі прадэманстравала сёньня сапраўдны трыюмф волі да перамогі. Трываючы моцныя сутаргі ў назе, трываючы моцны боль, яна дала рашучы бой расяянцы Веры Званаровай. У вырашальным гейме пры ліку 4:4 тэнісістка павалілася на зямлю — цягліцы нагі адмовіліся слухаць яе. Аматары былі ў шоку, бацькі тэнісісткі, якія таксама назіралі за матчам, ня ведалі, што рабіць. Бо ў час гейму дапамога доктаркі была немагчымая. Але Караліна прадэманстравала свой характар. Яна знайша сілы ўстаць і перамагчы. Пасьля ўзятага матч пойнту Караліна перасоўвацца магла ўжо толькі кульгаючы. Аматары стоя сустрэлі яе перамогу працяглымі авацыямі.
Лік матчу: 6-0 6-7 (3) 6-4 на карысьць Караліны Вазьняк.
Матч пойнт. К. Вазьняцкі – В. Званарова, Доха, матч WTA Championships 2009

