Першая ракетка сьвету Роджар Федэрэр прайграў у заключным матчы групавога этапу выніковага турніру ў Лондане аргентынцу Хуану Марціну Дель Потро з лікам 2:6, 7:6, 3:6.
(Чытаць цалкам...)
У рамках групы B на выніковым турніры ATP у Лондане Мікалай Давыдзенка ў прыгожым стылі перагуляў гішпанца Рафаэля Надаля.
(Чытаць цалкам...)
На вялікі жаль, беларуска Вікторыя Азаранка так і ня здолела прабіцца ў паўфінал, саступіўшы ў апошнім групавым матчы польцы Агнэшцы Радвансцы (замяніла Званарову). Лік па матчах 4-6, 7-5, 4-1 ret (беларуска спыніла матч праз былую траўму).
У паўфінале сустрэліся Вэнус Уільямс (7) і Гэлена Янкавіч (8). Перамога засталася за амэрыканкай: 5-7, 6-3, 6-4. Другі паўфінал застаўся за Сэрэнай Уільямс Serena Williams (2), якая перамагла Караліну Вазьняцкі (4): 6-4, 0-1 ret.
Фінал, 1 лістапада, прынес нам матч паміж сёстрамі Ўільмс, дзе прагназавана мачнейшай была Сэрэна: 6-2, 7-6(4).
(Чытаць цалкам...)
Caroline Wozniacki. FOTO EPA
Датчанка Караліна Вазьняцкі прадэманстравала сёньня сапраўдны трыюмф волі да перамогі. Трываючы моцныя сутаргі ў назе, трываючы моцны боль, яна дала рашучы бой расяянцы Веры Званаровай. У вырашальным гейме пры ліку 4:4 тэнісістка павалілася на зямлю — цягліцы нагі адмовіліся слухаць яе.
(Чытаць цалкам...)
Вышэйшым кіруючым органам асацыяцыі зьяўляецца рада дырэктараў. Агульная колькасьць дырэктараў шэсьць, тры з іх абіраюцца радай гульцоў, тры — радай арганізатараў турніраў, такім чынам дасягаецца парытэтнае прадстаўніцтва інтэрасаў тэнісістаў і ўладальнікаў турніраў.
Апэратыўнае кіраваньне ажыцьцяўляе Прэзыдэнт ATP, у студзені 2009 году Адам Гэлфант (ангел. Adam Helfant) зьмяніў на гэтай пасадзе Эц’ена дэ Ўілэра (ангел. Etienne de Villers), які ўзначальваў асацыяцыю з студзеня 2006 году.
(Чытаць цалкам...)