Adam Helfant
Вышэйшым кіруючым органам асацыяцыі зьяўляецца рада дырэктараў. Агульная колькасьць дырэктараў шэсьць, тры з іх абіраюцца радай гульцоў, тры — радай арганізатараў турніраў, такім чынам дасягаецца парытэтнае прадстаўніцтва інтэрасаў тэнісістаў і ўладальнікаў турніраў.
Апэратыўнае кіраваньне ажыцьцяўляе Прэзыдэнт ATP, у студзені 2009 году Адам Гэлфант (ангел. Adam Helfant) зьмяніў на гэтай пасадзе Эц’ена дэ Ўілэра (ангел. Etienne de Villers), які ўзначальваў асацыяцыю з студзеня 2006 году.

