ATP
Расійскі тэнісіст абгуляў першую ракетку сьвету Роджэра Федэрэра і выйшаў у фінал выніковага турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) у Лондане. У першым сэце расеец выйграў – 6:2, у другім прайграў – 4:6, але ў трэцім зноў здолеў атрымаць перамогу – 7:5.
Першая ракетка сьвету Роджар Федэрэр прайграў у заключным матчы групавога этапу выніковага турніру ў Лондане аргентынцу Хуану Марціну Дель Потро з лікам 2:6, 7:6, 3:6.
У рамках групы B на выніковым турніры ATP у Лондане Мікалай Давыдзенка ў прыгожым стылі перагуляў гішпанца Рафаэля Надаля.
Вышэйшым кіруючым органам асацыяцыі зьяўляецца рада дырэктараў. Агульная колькасьць дырэктараў шэсьць, тры з іх абіраюцца радай гульцоў, тры — радай арганізатараў турніраў, такім чынам дасягаецца парытэтнае прадстаўніцтва інтэрасаў тэнісістаў і ўладальнікаў турніраў.
Апэратыўнае кіраваньне ажыцьцяўляе Прэзыдэнт ATP, у студзені 2009 году Адам Гэлфант (ангел. Adam Helfant) зьмяніў на гэтай пасадзе Эц’ена дэ Ўілэра (ангел. Etienne de Villers), які ўзначальваў асацыяцыю з студзеня 2006 году.
ATP-тур складаецца з турніраў пяці катэгорыяў:
1. Кубак Мастэрс (Tennis Masters Cup, праводзіцца сумесна з ITF).
2. Сэрыя ATP 1000 (ATP World Tour Masters 1000, да 2009 гаду — Сэрыя Мастэрс).
3. Сэрыя ATP 500 (да 2009 гаду — International Series Gold Tournaments).
4. Сэрыя ATP 250 (да 2009 гаду — International Series Tournaments).
5. Challenger Tournaments.

