Carlos Moya
Наступны сэзон можа стаць для экс-першай ракеткі сьвету гішпанца Карласа Мойі апошнім у кар’еры.
Чыннікам гэтаму зьяўляюцца хранічныя траўмы ступні 33-гадовага спартоўца, які ў цяперашні час займае 448-е месца ў сусьветным рэйтынгу. У 2009 годзе Карлас Мойя прыняў удзел усяго ў чатырох турнірах, але нідзе далей другога раўнду ён не праходзіў, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на Tennis Connected.

