Grand Slam
ATP-тур складаецца з турніраў пяці катэгорыяў:
1. Кубак Мастэрс (Tennis Masters Cup, праводзіцца сумесна з ITF).
2. Сэрыя ATP 1000 (ATP World Tour Masters 1000, да 2009 гаду — Сэрыя Мастэрс).
3. Сэрыя ATP 500 (да 2009 гаду — International Series Gold Tournaments).
4. Сэрыя ATP 250 (да 2009 гаду — International Series Tournaments).
5. Challenger Tournaments.
Пачынаючы з 1920-х гадоў, прафэсыйныя тэнісныя гульцы зараблялі грошы, выступаючы ў паказальных матчах перад публікай, якая плаціла за права глядзець гульню. На працягу 40 гадоў прафэсыйны і аматарскі тэніс былі строга падзеленыя — як толькі гулец станавіўся «прафэсыяналам», ён ня меў больш права выступаць у аматарскіх турнірах. Але, у 1967 г. LTA (The Lawn Tennis Association) вырашыла пакласці канец падзелу тэніса і зраўняла ў правах аматараў і прафэсыяналаў у сваіх турнірах. У 1968 г. Міжнародная федэрацыя тэнісу, пераадолеўшы нежаданьне, зацьвердзіла роўныя правы тэнісістаў. Гэта паклала пачатак Адкрытай эры ў сучасным …
У 1933, калі аўстраліец Джэк Крофард (Jack Crawford) выйграе міжнародныя аматарскія гульні Аўстраліі, Францыі (Roland Garros, Ралан Гарос), Вялікабрытаніі (Ўімблдон) і дасягае фіналу Міжнароднага аматарскага чэмпіянату ЗША ў Форэст Хіл, журналісты Джон Кіеран і Элісан Дэнзіг выкарысталі выраз «Вялікі шалом» (па-ангельску: Grand Slam; па аналёгіі з брыджам і гольфам), згадваючы мажлівую перамогу аўстралійца ў чатырох турнірах у гэтым жа годзе.
ершы афіцыйны задакумэнтаваны тэнісны турнір праходзіў у жніўні 1876 на корце, разьмешчаным у валоданьнях графа Ўільяма Эплтона у Масачусэтсе, і быў выйграны Джэймсам Дўайтам (James Dwight; часам яго называюць “Founding Father of American Tennis” — айцец-заснавальнік амэрыканскага тэнісу). Наступным афіцыйным турнірам стаў у 1877 годзе турнір ува Ўімблдоне, арганізаваны Ўсеангельскім клюбам крокету і лаўн-тэнісу (All England Croquet and Lawn Tennis Club). Турнір, які ў будучыні стаў дужа папулярным спачатаку на Брытанскіх выспах, а потым і ў сьвеце. Гэты турнір праводзіцца дагэтуль і ён зьяўляецца найстарэйшым у сьвеце. Удзельнікі павінныя былі …

