Jugoslavia

25.12.2009

Трэцяя ракетка сьвету сэрб Новак Джокавіч, а таксама яго малодшы брат Джорджу згуляюць заснавальніка Югаславіі – караля Аляксандра Караджорджавіча (Аляксандра Першага) у тэлесэрыяле.
Здымкі пачнуцца ў наступным годзе, паведамляе РІА «Навіны». Фільм будзе складацца з 10 сэрый і будзе прысьвечаны жыцьцю і кіраванью першага манарха каралеўства Югаславіі, які аб’яднаў Сэрбію, Харватыю і Славенію пасьля Першай сусьветнай вайны.