Kim Clijsters
Другая ракетка сьвету расейка Дынара Сафіна надоечы правяла першую трэніроўку ў Сыднэі, дзе на наступным тыдні прыме ўдзел у турніры Medibank International Sydney, і распавяла аб сваім самаадчуваньні.
«Гэта выдатны турнір для падрыхтоўкі да Australian Open. Для мяне самае складанае ў Аўстраліі – гэта сьпякота і зьмена гадзінных паясоў. Але я гатовая на 100 адсоткаў. Паглядзім, што будзе, калі я пакаджу свой лепшы тэніс.
Кім Кляйстэрс, якая трыўмфальна вярнулася на корт пасьля нараджэньня дзіцяці, апублікавала свой расклад на сэзон-2010. Бэльгійская тэнісістка, якая на дадзены момант займае 18-е месца ў рэйтынгу WTA, прыме удзел толькі ў 11 афіцыйных турнірах і двух паказальных, а таксама згуляе за нацыянальную каманду ў Кубку фэдэрацыі.
Кім Кляйстэрс, якая сёлета зьдзейсьнілая пасьпяховае вяртаньне ў прафэсыйны тэніс, атрымала ўзнагароду «Спартоўка году» ў Бэльгіі. «Шосты раз выйграла гэтую ўзнагароду, але гэтая – найбольш значная з-за ўсяго таго, што я перажыла сёлета на корце і па-за ім. Я бы жадала прысьвяціць яе памяці свайго бацькі», – піша Клійстэрс на сваім Twitter’ы.
Нагадаем, усяго толькі праз месяц пасьля свайго вяртаньня, 13 верасьня 2009 году, у фінале адкрытга чэмпіянату ЗША Кім выйграла ў дацкай тэнісісткі Караліны Вазьняцкі 7-5 6-3 і ў другі раз у кар’еры стала пераможцам турніру Вялікага Шалому …

