lawn tennis

18.10.2009

Сёньня пэўна цяжка сказаць, хто вынайшаў тэніс, але, па найбольш распаўсюджанай вэрсыі, родапачынальнікам гульні быў маёр Ўолтар Ўінгфілд (Walter Clopton Wingfield), валіец па паходжаньню. Ён прыдумаў гульню для забаўкі госьцяў на прыёмах у сваім асабняку ўва Ўэльсе і ў 1873 г. апублікаваў першыя правілы гульні. У якасьці асновы ён выкарыстаў гульню рэал-тэніс, якая існавала ўжо некалькі стагоддзяў (якая зарадзілася ў XII стагоддзі ў Францыі, і якая была папулярная ў кругах французскай арыстакратыі аж да часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі).

04.10.2009

Тэніс — від спорту, у якім супернічаюць альбо два гульцы («адзіночная гульня»), альбо дзьве каманды, якія складаюцца з двух гульцоў («парная гульня»). Задачай супернікаў (тэнісістаў або тэнісістак) зьяўляецца пры дапамозе ракетак адпраўляць мяч на бок суперніка так, каб той не змог яго адбіць, пры гэтым, каб мяч не выляцеў за поле гульні.

У сучаснага тэніса ёсць афіцыйны назоў «лон-тэніс» (ангел. lawn — лужок) для адрознення ад рэал-тэніса (або «жё-дэ-пом», у французскім варыяньце назову) — больш старой разнавіднасьці, у якую гуляюць у зачыненых памяшканьнях і на цалкам іншым тыпе корту. Тэніс зьяўляецца …