Pete Sampras

05.01.2010

Першая ракетка сьвету швайцарац Роджэр Фэдэрэр заявіў, што ў будучым сэзоне зможа зноў стаць непераможным і выйграць яшчэ больш турніраў, чым у мінулым.
«Летась на старце сэзону ў мяне былі праблемы са сьпіной, – сказаў Фэдэрэр у нядзелю напярэдадні старту на турніры ATP у Досе. – Я прайграў Эндзі Марэю, Новаку Джокавічу і Рафаэлю Надалю, якія пачалі сэзон куды лепш за мяне. Але цяпер пачуваюся выдатна, я добра падрыхтаваўся, каб быць упэўненым у будучых перамогах».

20.12.2009

АТР апублікавала сьпіс лепшых супрацьстаяньняў апошняга дзесяцігоддзя. На першым месцы знаходзіцца дужаньне Роджэр Федэрэра і Рафаэля Надаля, на другім – Піта Сампраса і Андрэ Агасі, трэцяе месца дасталася суперніцтву Рафаэля Надаля і Новака Джокавіча, а чацвёртае – Давыда Налбандзяна і Роджэра Федэрэра. Замыкае сьпіс супрацьстаяньне Патрыка Рафтэра і Андрэ Агасі.
Акрамя таго, АТР вылучае суперніцтва паміж Маратам Сафінам і Фабрысам Сантаро, паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі.

22.10.2009

З пачаткам Адкрытай эры і зьяўленьнем фэдэрацыяў тэнісу ў розных краінах сьвету, тэніс атрымаў развіцьцё ў розных частках зямнога шару і страціў імідж спорту прывілеяваных клясаў ангельскамоўных краінаў. Пачынаючы з 70-х гадоў XX стагоддзя, на тэнісных арэнах бліскалі гульцы з Нямеччыны (Барыс Бэкер (Boris Becker), Штефі Граф (Steffi Graf)), былой Чэхаславакіі (Ян Лэндл (Ivan Lendl), Марціна Наўрацілава (Martina Navrátilová)), Швэцыі (Б’ёрн Борг (Björn Borg)), Беларусі (Натальля Зьверава (Natasha_Zvereva); у пары) і шматлікіх іншых краінаў.
Сярод вялікіх гульцоў Акрытай эры завуць Рода Лэйвэра, Джымі Конарса, Джона Ньюкамба, Стэна Сьміта, Б’ёрна Борга, Джона …