Rafael Nadal
Паказальны турнір у Абу-Дабі неафіцыйна адкрыў тэнісны сэзон. Сэдэрлінг упершыню ў жыцьці абгуляў Федэрэра, а выніковую перамогу атрымаў Надаль, які прадэманстраваў выдатную падрыхтоўку.
Калі раней неафіцыйны старт сэзону часьцей за ўсё адбываўся на Кубку Хопмана, то ўжо другі год запар тэнісны сэзон стартуе ў Абу-Дабі. Шчодрыя шэйхі з ААЭ угаварылі адразу некалькіх наймацнейшых тэнісістаў адсьвяткаваць новы год у Абу-Дабі і згуляць у паказальным турніры. Афіцыйны прыз пераможцу – $ 250 000.
АТР апублікавала сьпіс лепшых супрацьстаяньняў апошняга дзесяцігоддзя. На першым месцы знаходзіцца дужаньне Роджэр Федэрэра і Рафаэля Надаля, на другім – Піта Сампраса і Андрэ Агасі, трэцяе месца дасталася суперніцтву Рафаэля Надаля і Новака Джокавіча, а чацвёртае – Давыда Налбандзяна і Роджэра Федэрэра. Замыкае сьпіс супрацьстаяньне Патрыка Рафтэра і Андрэ Агасі.
Акрамя таго, АТР вылучае суперніцтва паміж Маратам Сафінам і Фабрысам Сантаро, паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі.

