Serena Williams
Алена Дзяменцьева перамагла першую ракету сьвету амерыканку Серэну Ўільямс у фінале турніру WTA ў аўстралійскім Сіднэі (Medibank International Sydney). Тым самым расіянка адстаяла свой мінулагодні тытул.
Міжнародная тэнісная фэдэрацыя ў пяты раз прызнала Роджэра Федэрэра лепшым гульцом году.
У сэзоне-2009 швайцарац упершыню ў сваёй кар’еры выйграў Адкрыты чэмпіянат Францыі, пабіў рэкорд па колькасьці перамог на турнірах сэрыі «Вялікага шалому», а таксама завяршыў год на першым месцы ў сусьветным рэйтынгу.
Апублікаваны сьпіс самых папулярных тэнісістаў па версіі пошуковай сістэмы Google. У 2009 годзе карыстальнікі шукалі гэтыя імёны найчасьцей:
1. Роджэр Фэдэрэр
2. Серэна Ўільямс
3. Рафаэль Надаль
4. Марыя Шарапава
5. Ганна Курнікава
Камітэт па справе першай ракеткі сьвету амерыканкі Серэны Ўільямс, якая абразіла лінейнага суддзю падчас паўфінальнага матчу US Open, завершыўся напярэдадні ў Лондане. У выніку амерыканцы было прадпісана заплаціць грашовы штраф, сума якога складзе USD 82 500, што менш паловы ганарару, атрыманага Серэнай за выхад у паўфінал Адкрытага чэмпіянату Злучаных Штатаў. Аднак гэты штраф аказаўся рэкордным для прафесійнага тэніса.
На вялікі жаль, беларуска Вікторыя Азаранка так і ня здолела прабіцца ў паўфінал, саступіўшы ў апошнім групавым матчы польцы Агнэшцы Радвансцы (замяніла Званарову). Лік па матчах 4-6, 7-5, 4-1 ret (беларуска спыніла матч праз былую траўму).
У паўфінале сустрэліся Вэнус Уільямс (7) і Гэлена Янкавіч (8). Перамога засталася за амэрыканкай: 5-7, 6-3, 6-4. Другі паўфінал застаўся за Сэрэнай Уільямс Serena Williams (2), якая перамагла Караліну Вазьняцкі (4): 6-4, 0-1 ret.
Фінал, 1 лістапада, прынес нам матч паміж сёстрамі Ўільмс, дзе прагназавана мачнейшай была Сэрэна: 6-2, 7-6(4).

