Victoria Azarenka
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранко (7-я ракетка сьвету) выйшла ў 1/8 фіналу адчыненага чэмпіянату Аўстраліі, паўтарыўшы леташняе дасягненьне.
23 студзеня ў трэцім коле Азаранка за гадзіну выйграла ў Тацьцяны Гарбін з Італіі (62) — 6:0, 6:2. У першым раўндзе беларуска перамагла францужанку Стэфані Коэн-Алоро (116) — 6:2, 6:0, а ў другім — швайцарку Стэфані Фёгэле (74) — 6:4, 6:0.
На вялікі жаль, беларуска Вікторыя Азаранка так і ня здолела прабіцца ў паўфінал, саступіўшы ў апошнім групавым матчы польцы Агнэшцы Радвансцы (замяніла Званарову). Лік па матчах 4-6, 7-5, 4-1 ret (беларуска спыніла матч праз былую траўму).
У паўфінале сустрэліся Вэнус Уільямс (7) і Гэлена Янкавіч (8). Перамога засталася за амэрыканкай: 5-7, 6-3, 6-4. Другі паўфінал застаўся за Сэрэнай Уільямс Serena Williams (2), якая перамагла Караліну Вазьняцкі (4): 6-4, 0-1 ret.
Фінал, 1 лістапада, прынес нам матч паміж сёстрамі Ўільмс, дзе прагназавана мачнейшай была Сэрэна: 6-2, 7-6(4).

